Эльбасан
Эльбасан (алб. Elbasan) — горад у Албаніі, размешчаны на беразе ракі Шкумбіні, за 54 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Албаніі Тыраны. Насельніцтва — каля 100 тысяч жыхароў. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці і акругі.
Горад
Эльбасан
Elbasan
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьДа пачатку Другой сусветнай вайны Эльбасан выглядаў тыповым асманскім горадам у Албаніі, з сумессю ўсходніх і сярэдневяковых будынкаў, вузкімі брукаванымі вуліцамі і вялікім базарам. У горадзе жыло таксама хрысціяне. У той час горад меў насельніцтва каля 15 000 жыхароў.
Эльбасан быў пад кантролем розных краін і народаў: сербаў, македонцаў, балгараў, аўстрыйцаў і італьянцаў. Горад робіцца цэнтрам ісламу ў Албаніі пасля турэцкай акупацыі.
Архітэктура і славутасці
правіцьУ Эльбасане размешчана крэпасць XV стагоддзя, у якой створаны музей. Таксама ў горадзе ёсць турэцкія лазні XVI стагоддзя, праваслаўная царква Святой Марыі і Музей партызанскай вайны.
Гарады-пабрацімы
правіць- Дунауйвараш, Венгрыя
- / Косаўска-Мітравіца, Сербія / Рэспубліка Косава
- Льеж, Бельгія (14 мая 2014)[1]
- Нові-Лігурэ[d], Італія
- Трэвіза, Італія
- Турку, Фінляндыя
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Эльбаса́н // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 757. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эльбасан
- Сайт адміністрацыі горада Эльбасан