Эльдрыд Лундэн нарв.: Eldrid Lunden; 5 кастрычніка 1940, Нёўстдал, Нарвегія) — нарвежская паэтэса-мадэрніст, эсэістка і прафесар пісьменніцкага майстэрства. Піша на нованарвежскай мове. Эльдрыд Лундэн выпусціла дзесяць зборнікаў вершаў і лічыцца крытыкамі і прэсай адной з ключавых фігур нарвежскай паэзіі. Яе вершы заваявалі трывалыя пазіцыі ў сучаснай нарвежскай літаратуры, карыстаюцца ўвагай як прыхільнікаў, так і крытыкаў. На творчасць Эльдрыд Лундэн паўплывалі такія паэтэсы, як Эдыт Сёдэргран і ў асаблівасці Халдыс Мурэн Весас, якая пісала на нованарвежскай, як і яна сама. Таксама яе творчасць адчувала ідэалагічны ўплыў фемінізму другой хвалі (1960-1970-х гадоў). Палітычны складнік яе вершаў і эсэ заўсёды быў правакацыйным і крытычным — уключаючы крытыку, накіраваную супраць некаторых тэндэнцый феміністычнага руху.

Эльдрыд Лундэн
Eldrid Lunden
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1940(1940-10-05)[1] (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Reidar Ekner[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, выкладчыца ўніверсітэта, пісьменніца
Кірунак мадэрнізм
экзістэнцыялізм
Мова твораў нюнорск
Дэбют «f.eks. juli» (1968)
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б в https://nbl.snl.no/Eldrid_Lunden
  2. Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537. Праверана 9 верасня 2019.