Эльзас-Латарынгская партыя

Эльза́с-Латары́нгская па́ртыя (ням.: Elsäss-Lothringen Partei) — палітычная партыя Германскай імперыі.

Эльзас-Латарынгская партыя
ням.: Elsäss-Lothringen Partei

ГісторыяПравіць

Упершыню партыя прыняла ўдзел у нацыянальных выбарах у 1874 годзе[1], выйграўшы 15 мандатаў[2]. Далей яна атрымлівала па 15 мандатаў на кожных выбарах да 1890 года, калі прадстаўніцтва ў Рэйхстагу знізілася да 10 месцаў. Па меры таго, як усё больш эльзасцаў эмігравала ў Францыю, падтрымка партыі зніжалася[1], і яна ўжо ніколі пасля выбараў 1890 года не атрымлівала больш за 10 месцаў. Калі Эльзас-Латарынгія зноў была вернута ў Францыю пасля Першай сусветнай вайны, партыя спыніла сваё існаванне[1].

ІдэалогіяПравіць

Партыя прадстаўляла аўтанамісцкія погляды франкамоўнага насельніцтва Эльзаса-Латарынгіі. Яна пратэставала супраць палітыкі ўрада Германіі ў дачыненні да Эльзаса-Латарынгіі, католікаў і іншых этнічных меншасцей, і часта была саюзнікам Дацкай партыі, Нямецка-Гановерскай партыі і Польскай партыі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Vincent E McHale (1983) Political parties of Europe, Greenwood Press, С. 417 ISBN 0-313-23804-9
  2. McHale, С. 434