Эль-Халанія (араб. الحلانية‎‎) — найбуйнейшы востраў архіпелага Курыя-Мурыя ў Аравійскім моры каля ўзбярэжжа Амана. Плошча сушы - 56 км². Насельніцтва (2014 г.) - каля 150 чал.

Эль-Халанія
ар. الحلانية
Характарыстыкі
Плошча56 км²
Насельніцтва150 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2,68 чал./км²
Размяшчэнне
17°30′52″ пн. ш. 56°01′29″ у. д.HGЯO
АкваторыяАравійскае мора
Краіна
Эль-Халанія (Аман)
Эль-Халанія
Эль-Халанія
Map

Геаграфія і прырода правіць

Большую частку паверхні займаюць горы. Найвышэйшы пік дасягае 495 м. Клімат трапічны спякотны. Улетку мусонныя дажджы прыносяць вільгаць, дзякуючы чаму ў гарах сустракаюцца расліны, характэрныя для саванны. На ўзбярэжжы значна больш суха. Фаўна Эль-Халаніі славіцца птушкамі і чарапахамі.

Гісторыя правіць

У старажытнасці востраў Эль-Халанія быў населены семіцкім народам джыбалі, які актыўна займаўся мараходствам. У пачатку XIX ст. мясцовае насельніцтва амаль знікла з-за пірацтва. У 1856 г. султан Маската перадаў востраў і ўвесь архіпелаг Курыя-Мурыя ў карыстанне Вялікабрытаніі. У 1967 г. вернуты Аману.

Спасылкі правіць