Морыа (таксама Морыя) — у Тэасофіі і Агні-ёзе[ru] адзін з «Настаўнікаў Мудрасці», у Вучэнні Узнесеных Валадароў[ru] — адзін з «Узнесеных Валадароў» (пад імем Эль Морыя). Першыя згадкі пра Махатму Морыа належаць Алене Блавацкай[ru]. Паводле яе сцверджанняў, Махатма Морыа і Кут Хумі[ru] дапамаглі ёй заснаваць Тэасофскае таварыства.[2][3][4]

Настаўнік Морыа ва ўяўленні Германа Шміхена, 1884[Камент. 1]

Гісторыя

правіць

Тэасофскае таварыства

правіць

А. П. Блавацкая пісала, што асноўныя яе працы («Таемная Дактрына – сінтэз навукі, філасофіі і рэлігіі[ru]» і «Выкрытая Ізіда[ru]») з’яўляюцца вынікамі яе цеснага супрацоўніцтва з махатмамі Морыа і Кут Хумі.[5] Блавацкая сцвярджала, што Махатма Морыа з дзяцінства з’яўляўся ёй у снах і відзежах і што 12 жніўня 1851 г., у дзень яе дваццацігоддзя, у Гайд-парку (Лондан) адбылася іхняя першая сустрэча.[6] Графіня Канстанцыя Вахтмейстэр[ru], удава шведскага амбасадара ў Лондане, па словах Блавацкай, перадае дэталі тае размовы, у якой Морыя сказаў, што «мае патрэбу ў яе ўдзеле ў справе, якую ён мае намер здзейсніць», а таксама што «ёй трэба будзе прабыць тры гады ў Тыбеце, каб падрыхтавацца да выканання гэтага важнага задання».[7][8][9] У сваёй кнізе «З пячораў і нетраў Індастана» Блавацкая ў літаратурнай форме апісала падарожжа па Індыі са сваім Настаўнікам, якога ў кнізе яна называе Такур Гулаб-Сінгам.[10]

Жывая Этыка (Агні-Ёга)

правіць

Паводле сцверджанняў Мікалая Рэрыха і Алены Рэрых[ru], вучэнне Жывой Этыкі[ru] (Агні-Ёга) ўзнікла ў працэсе іх стасавання з «Вялікім Настаўнікам», вядомым у тэасофскіх колах пад імем Махатмы Морыа.[11] Гэтае стасаванне адбывалася ў перыяд з 1924 па 1938 гг.[12] З дзённікаў Алены Рэрых вынікае, што на першых этапах дзеля стасавання выкарыстоўвалася так званае аўтаматычнае пісанне,[13] наступныя ж запісы былі атрыманыя шляхам ясначування, якім, па яе сцверджаннях, валодала А. Рэрых.[14] Пазней яна запэўнівала, што сама асабіста яна аўтаматычным пісаннем дзеля кантактаў з «Вялікім Настаўнікам» не карысталася.[15][16] Аснову вучэння Жывой Этыкі складаюць 14 кнігаў з тэкстамі, якія апісваюцца А. Рэрых як запісы такіх гутаркаў. [17]

Вучэнне Узнесеных Валадароў

правіць

Вучэнне Узнесеных Валадароў[ru] звязваецца даследчыкамі новых рэлігійных рухаў з тэасофскай традыцыяй.[18] «Узнесеныя Валадары» — гэта тыя, каго тэосафы называюць «Настаўнікамі Мудрасці».[19] Такія прадстаўнікі Вучэння як Д. Інэсэнт[en] (актыўная дзейнасць 1951-61 гг.) і Марк Профэт[en] (1958—1973 гг.) паказвалі на асаблівую ролю Эль Морыі, называючы яго ініцыятарам сваёй дзейнасці.[20][21]

У Вучэнні мяркуецца, што Эль Морыя дасягнуў узнесення ў канцы XIX ст. (так, Элізабэт Профэт[ru] паказвае на 1898 г.). Уся далейшая ягоная дзейнасць, у тым ліку і дзейнасць праз сям’ю Рэрыхаў, разглядаецца як дзейнасць з узнесенага стану.[22] Апісваецца шэраг увасабленняў, якія папярэднічалі яго ўзнесенню. Сярод іх Аўраам, Кароль Артур, Сергій Раданежскі, Акбар Вялікі і іншыя.[23] Пасланні ад імя Эль Морыі публікавалі Д. Інэсэнт, Марк і Элізабэт Профэт, Т. Мікушына[bg].[24][25][26]

Заўвагі

правіць
  1. Герман Шміхен[ru] быў нямецкім мастаком, які далучыўся да Тэасофскага таварыства. Ён згадзіўся прыняць удзел у "псіхічным эксперыменце", які меў на мэце высветліць, ці можна вобраз Махатмаў перадаць у яго розум ад тых, хто Іх бачыў асабіста.[1]

Крыніцы

правіць
  1. Sasson, D. (2012). Yearning for the New Age: Laura Holloway-Langford and Late Victorian Spirituality. Indiana University Press. pp. 142–144. ISBN 9780253001771.
  2. Melton, J. Gordon. "Morya, Master". Encyclopedia of Occultism and Parapsychology. Gale Group, Inc. p. 1057. ISBN 0-8103-8570-8.
  3. Masters. www.encyclopedia.com. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021.
  4. Hammer, Olav (2013). "Morya, Master". Handbook of the Theosophical Current. Brill. p. 181. ISBN 978-90-04-23597-7.
  5. Gordon J. Melton. Blavatsky, Helena Petrovna // Encyclopedia of occultism & parapsychology. 1: A - L. — 5. ed. — Detroit, Mich: Gale Research Comp, 2001. — С. 196. — 949 с. — ISBN 978-0-8103-9488-9.
  6. Blavatsky, Helena Petrovna // Dictionary of gnosis & Western esotericism / Wouter J. Hanegraaff. — Leiden: Brill, 2006. — С. 177. — 1228 с. — ISBN 978-90-04-15231-1.
  7. Blavatsky, Helena Petrovna // Dictionary of gnosis & Western esotericism / Wouter J. Hanegraaff. — Leiden: Brill, 2006. — С. 181. — 1228 с. — ISBN 978-90-04-15231-1.
  8. Wachtmeister, Constance (1893). Reminiscences of H.P.Blavatsky and «The Secret Doctrine». New York: The Path. pp. 56–58.
  9. Hall, M. P. (1995). «The Russian Sphinx» in The Phoenix. Los Angeles: The Philosophical Research Society. p. 115.
  10. Блаватская, Е. П. (2002). Письма друзьям и сотрудникам. Сборник. p. 221.
  11. Степин, В. С. (2000). "Живая Этика". Новая философская энциклопедия: в 4 т./Ин-т философии РАН. М.: Мысль. ISBN 5-244-00961-3.
  12. Алексеев, А. П. (2004). "Рерих Елена Ивановна". Краткий философский словарь. М.: ТК Велби, Изд-во Проспект.
  13. Яблоков, И. Н. (1994). "Агни Йога/// Надконфессиональная синкретическая религиозная философия". Основы религиоведения. М.: Высш. шк. p. 368. ISBN 5-06-002849-6.
  14. Росов, В. А. (2009). "Предисловие". Елена Рерих. Листы дневника. Т.1: 1920—1923. М.: РУССАНТА; Государственный музей Востока.
  15. Gordon J. Melton. Roerich, Helena // Encyclopedia of occultism & parapsychology. 2: M - Z and indexes. — 5. ed. — Detroit, Mich: Gale Research Comp, 2001. — С. 1317. — 791 с. — ISBN 978-0-8103-9489-6.
  16. Рерих, Е. И. (2001). "Письмо Е. И. Рерих — А. М. Асееву от 15.10.1935". Письма. Том III (1935 г.). М.: МЦР.
  17. Рерих Елена Ивановна. web.archive.org (9 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2016. Праверана 27 снежня 2023.
  18. Lewis, James R. (2005). Controversial New Religions. pp. 281–286. ISBN 9780195156829.
  19. Ascended Master. www.encyclopedia.com. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2021.
  20. Hammer, Olav (2013). Handbook of the Theosophical Current. Brill. p. 168. ISBN 978-90-04-23597-7.
  21. Gallagher, Eugene V. (2004). "The I AM Religious Activity and the Church Universal and Triumphant /// The New Age and Its Antecedents". The New Religious Movements Experience in America. Greenwood Publishing Group. p. 88. ISBN 9780313328077.
  22. Профет, Марк (2006). "Эль Мория". Владыки и их обители. М-Аква, Москва. p. 416. ISBN 5-93418-021-5.
  23. York, Michael (2004). "Church Universal And Triumphant". The A to Z of New Age Movements. Scarecrow Press. p. 166. ISBN 978-0-8108-6332-3.
  24. Bridge to Spiritual Freedom. www.encyclopedia.com. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021.
  25. Search Pearls of Wisdom. searchpearls.summitlighthouse.org. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021.
  26. "Сириус" - сайт Т.Н.Микушиной. sirius-net.org. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021.