Эліа дзі Рупо (фр.: Elio Di Rupo; нар. 18 ліпеня 1951, Марланвель, правінцыя Эно, Бельгія) — бельгійскі палітык, прэм’ер-міністр Бельгіі з 6 снежня 2011 па 11 кастрычніка 2014, лідар франкафонскай Сацыялістычнай партыі, мэр Монса.

Эліа дзі Рупо
фр.: Elio Di Rupo
50-ы прэм’ер-міністр Бельгіі[d]
6 снежня 2011 — 11 кастрычніка 2014
Папярэднік Іў Летэрм
Пераемнік Шарль Мішэль
міністр-прэзідэнт Валоніі[d]
6 кастрычніка 2005 — 20 ліпеня 2007
Папярэднік André Antoine[d]
Пераемнік Рудзі Дэмот[d]
член Сената Бельгіі[d]
24 лістапада 1991 — 21 мая 1995
дэпутат Еўрапейскага парламента
25 ліпеня 1989 — 16 снежня 1991
міністр-прэзідэнт Валоніі[d]
15 ліпеня 1999 — 4 красавіка 2000
Папярэднік Robert Collignon[d]
Пераемнік Жан-Клод Кавенберг[d]
мэр Монса[d]
8 кастрычніка 2000 — 3 снежня 2018
міністр-прэзідэнт Валоніі[d]
з 13 верасня 2019
Папярэднік Willy Borsus[d]
Minister of Mobility[d]
23 студзеня 1994 — 23 чэрвеня 1995
Папярэднік Guy Coëme[d]
Пераемнік Michel Daerden[d]
Нараджэнне 18 ліпеня 1951(1951-07-18)[1][2][…] (72 гады)
Веравызнанне атэізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць хімік, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт eliodirupo.be (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і імігрантаў з Італіі, бацька памёр, калі Эліа быў адзін год. Дзі Рупо скончыў Універсітэт Монс-Эно па спецыяльнасці «хімія», пазней абараніў дысертацыю па хіміі і працаваў ва ўніверсітэце па спецыяльнасці.

Пасля чарговага паражэння Сацыялістычнай партыі на выбарах у 1999 годзе быў абраны яе лідарам. У тым жа годзе ўпершыню стаў міністрам-прэзідэнтам Валоніі (займаў пасаду да 2000 года). З 2000 года — мэр Монса. У 2005-07 зноў быў міністрам-прэзідэнтам Валоніі; сышоў у адстаўку з гэтай пасады пасля перавыбараў лідара партыі, незадоўга да якіх ранейшы лідар сацыялістаў заклікаў яго выбраць паміж партыйнай і адміністрацыйнай дзейнасцю. На парламенцкіх выбарах 13 чэрвеня 2010 яго партыя заняла другое месца па колькасці галасоў і дэпутацкіх мандатаў. 16 мая 2011 года, пасля 337 дзён перамоў аб стварэнні ўрада Бельгіі, кароль Альберт II даручыў яго фарміраванне дзі Рупо. Чакаецца, што ў новы склад кабінета ўвойдуць абедзве сацыялістычныя партыі краіны (франкафонаў і фламандцаў), ліберальны франкафонскі Рэфарматарскі рух, партыя Адкрытыя фламандскія лібералы і дэмакраты, партыя зялёных франкафонаў Экола.

Зноскі

  1. Elio Di Rupo // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. RUPO Elio DI // Dictionnaire des WallonsFédération Wallonie-Bruxelles, Institut Jules-Destrée.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.

Спасылкі правіць