Элізабэт Бэнэт

персанаж рамана Джэйн Осцін «Пыха і перадузятасць»

Элізабэт Бэнэт (англ.: Elizabeth Bennet), таксама Элайза або Эліза (англ.: Eliza) і Лізі (англ.: Lizzy) — выдуманы персанаж і галоўная гераіня рамана Джэйн Осцін «Пыха і перадузятасць».

Элізабэт Бэнэт
англ.: Elizabeth Bennet
Выява
Элізабэт Бэнэт, ілюстрацыя Чарлза Брока
Стваральнік: Джэйн Осцін
Творы: «Пыха і перадузятасць»
Пол: жаночы
Нацыянальнасць: англічанка
Месца жыхарства: Лонгбарн
Узрост: 20
Месца нараджэння: Хартфардшыр
Сям’я: містэр Бэнэт (бацька), місіс Бэнэт (маці), Джэйн, Мэры, Кіці, Лідыя (сёстры)
Ролю выконвае: Карыгвен Льюіс[en] (1938), Грыр Гарсан (1940), Дафна Слейтэр[en] (1952), Джэйн Даўнс[en] (1958), Селія Банерман[en] (1967), Элізабэт Гарві[en] (1980), Джэніфер Эль (1995), Кіра Найтлі (2005)

Сюжэт рамана засяроджаны на спробах Элізабэт знайсці каханне і шчасце ў рамках абмежаванняў і правіл прыстойнасці англійскага грамадства пачатку XIX стагоддзя. Элізабэт Бенет, як правіла, лічыцца адной з самых папулярных і мілых гераінь Осцін і адным з самых папулярных жаночых вобразаў у англійскай літаратуры.

Элізабэт — другая з пяці сясцёр. Яна і яе сям’я жывуць у маёнтку Лонгбарн, размешчаным непадалёк ад мястэчка Мерытана, графства Хартфардшыр. У пачатку рамана Элізабэт 20 гадоў. Яна апісваецца як прывабная і выхаваная дзяўчына, якая вылучаецца назіральнасцю. Лізі крыху іграе на фартэпіяна. Яе найлепшымі сяброўкамі з’яўляюцца сястра Джэйн і суседская дзяўчына Шарлота Лукас. Адносіны з апошняй некалькі пагоршыліся, калі Шарлота выйшла замуж за кузена і былога прыхільніка Элізабэт, дурнаватага і недарэчнага містэра Колінза, але праз некаторы час Лізі і Шарлота зноў сталіся найлепшымі сяброўкамі.

Ролю Элізабэт Бэнэт у тэле- і кінаадаптацыях выконвалі Карыгвен Льюіс[en] (1938), Грыр Гарсан (1940), Дафна Слейтэр[en] (1952), Джэйн Даўнс[en] (1958), Селія Банерман[en] (1967), Элізабэт Гарві[en] (1980), Джэніфер Эль (1995), Кіра Найтлі (2005).

Крыніцы

правіць