Доктар Эмет Лэтроп Браўн (англ.: Emmett Lathrop Brown), таксама вядомы як Док Браўн, або проста Док — адзін з галоўных герояў фантастычнай медыяфраншызы «Назад у будучыню», створаны Робертам Земекісам у 1985-1990 гадах. Ролю Эмета выканаў амерыканскі акцёр Крыстафер Лойд, які таксама выканаў ролю Дока ў відэаўстаўках у пачатку і канцы кожнага з эпізодаў мультсерыяла «Назад у будучыню» і агучыў свайго персанажа ў гульні 2010 года. У мультсерыяле Дока агучваў акцёр Дэн Кастэланета.

Эмет Браўн
англ.: Emmett Brown
Эмет Браўн у Universal Studios Florida
Эмет Браўн у Universal Studios Florida
Першае з'яўленне Назад у будучыню
Апошняе з'яўленне Back to the Future: The Game. Episode 5
З'яўленні 3 (трылогія),
5 (гульня),
7 (коміксы),
26 (мультсерыял)
Стваральнік Роберт Земекіс
Выкананне Крыстафер Лойд
Дэн Кастэланета
Інфармацыя
Сапраўднае імя Эмет Лэтроп Браўн
Мянушка Док
Сваякі Эрдхарт Фон Браўн (бацька)
Сара Латрап (маці)
Клара Клэйтан (жонка)
Жуль Браўн (старэйшы сын)
Верн Браўн (малодшы сын)
Лагатып Вікісховішча Emmett Brown на Вікісховішчы

Уплыў правіць

  • У сваёй прамове прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган працытаваў Эмета Браўна, сказаўшы «Там, куды мы накіроўваемся, нам не патрэбны дарогі» (англ.: Where we're going, we don't need roads), кажучы пра свае рэформы.[1]
  • Цытата Дока «Калі прыкласці галаву — можна дабіцца чаго заўгодна» (англ.: If you put your mind to it, you can accomplish anything) патрапіла ў спіс «100 каштоўных парад з кінафільмаў» штотыднёвага часопіса ShortList.[2]
  • У 2008 годзе часопіс Empire змясціў доктара Эмета Браўна на 20-ым месцы ў спісе найвялікшых кінагерояў усіх часоў.[3]
  • У 2014 годзе ў кнізе «Першаму гульцу прыгатавацца» Эрнэста Клайна некалькі разоў згадваецца фільм і машына DeLorean.
  • Рык Санчэс з амерыканскага мультсерыяла «Рык і Морці» ўпершыню з'явіўся як пародыя на Дока Браўна.[4]

Зноскі

  1. Ronald Reagan — Address Before A Joint Session Of Congress On The State Of The Union. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2018. Праверана 9 мая 2012.
  2. 100 pieces of advice from movies (англ.). ShortList. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2016. Праверана 31 студзеня 2016.
  3. 100-greatest-movie-characters(недаступная спасылка). empireonline.com. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 13 студзеня 2012.
  4. 'Rick and Morty' Started as a 'Back to the Future' Troll (англ.). Inverse. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.

Спасылкі правіць