Эміль Ёнасен

нарвежскі футбаліст

Эміль Ёнасен (нарв.: Emil Jonassen; нар. 17 лютага 1993, Шыен, Нарвегія) — нарвежскі футбаліст, абаронца.

Футбол
Эміль Ёнасен
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эміль Ёнасен Сетэрвік
Нарадзіўся 17 лютага 1993(1993-02-17)[1] (31 год)
Грамадзянства  Нарвегія
Рост 180 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Нарвегія Од (Шыен)
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2015 Нарвегія Од (Шыен) 65 (0)
2016—2018 Нарвегія Будзё-Глімт 64 (2)
2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 4 (0)
2020—2021 Нарвегія Стабек (Берум) 21 (0)
2021— Нарвегія Од (Шыен) 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2010 Нарвегія Нарвегія (да 17) 26 (1)
2011—2012 Нарвегія Нарвегія (да 19) 14 (0)
2012—2014 Нарвегія Нарвегія (да 21) 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2019

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Од», дэбютаваў за яго ў Тыпелізе 26 верасня 2010 года, выйшаўшы на замену ў матчы з «Санеф’ёрдам» (5:0). У сезоне 2012 замацаваўся ў асноўным складзе каманды, заставаўся там і ў 2013 годзе, але пазней стаў зрэдку з’яўляцца на полі. У 2016 годзе перайшоў у клуб «Будзё-Глімт», які па выніках сезона 2016 страціў месца ў Тыпелізе, але не наступны год перамог у другім дывізіёне і вярнуў месца ў эліце. Сезон 2018, як і папярэднія, абаронца пачынаў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі.

У сакавіку 2019 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб БАТЭ з Барысава і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[2]. Пачатак сезона прапусціў з-за траўмы, у маі 2019 года, аднавіўшыся ад траўмы, стаў выхадзіць у стартавым складзе, аднак пазней у асноўным заставаўся на лаўцы запасных. У верасні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў БАТЭ[3].

У сакавіку 2020 года вярнуўся ў Нарвегію, стаўшы іграком «Стабека», а ў жніўні 2021 года зноў далучыўся да «Ода». У сакавіку 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Нарвегіі розных узростаў.

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць