Эмілі Сімон
Эмілі Сімон (фр. Émilie Simon, 17 ліпеня 1978 года, Манпелье) — французская спявачка, кампазітар і аўтар песень у жанры электра-поп.
Эмілі Сімон | |
---|---|
фр.: Émilie Simon | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1978 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | Манпелье, Францыя |
Краіна | Францыя |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесія |
вакаліст кампазітар аўтар песень |
Інструмент |
вакал электроніка |
Жанры | электра-поп |
Узнагароды | |
emiliesimon.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Эмілі Сімон нарадзілася і вырасла на поўдні Францыі, у горадзе Манпелье. Яе бацька быў гукарэжысёрам, а маці - піяністкай. Музыкай Эмілі пачала цікавіцца з дзяцінства, і бацька часта браў яе з сабой на працу. Спачатку яна вучылася ў музычнай школе, потым паступіла ў рэгіянальную кансерваторыю Манпелье і сем гадоў вучылася опернаму спеву. Затым Эмілі пераехала ў Парыж, дзе ва ўніверсітэце Сарбоны вывучала музыказнаўства. У той жа час яна вучылася ў IRCAM, вывучаючы электронную музыку.
Альбомы правіць
- Émilie Simon (2003)
- La Marche de l'empereur (2005)
- Végétal (2006)
- The Flower Book (2006)
- À L'Olympia (2007)
- The Big Machine (2009)
- Franky Knight (2011)
Сінглы правіць
- Flowers (2003)
- Song of the Storm (2005)
- Fleur de saison (2006)
- Rose hybride de thé (2006)