Энтальпія
Энтальпі́я, ці цеплазмяшчальнасць (стар.-грэч.: ἐνθάλπω [enthálpō] — «награваю») — поўная энергія сістэмы, у дадзеным выпадку такая энергія, якую магчыма цалкам перавесці ў цеплыню.
Гісторыя з'яўлення паняцця
правіцьСамыя раннія працы, звязаныя з гэтай велічынёй з'явіліся ў 1875, калі Дж. Гібс (1839—1903) увёў «цепллавую функцыю сталага ціску». Аднак Гібс не карыстаўся словам «энтальпія» ў сваіх працах.
Само слова «энтальпія» упершыню з'яўляецца ў навуковай літаратуры ў 1909 у публікацыі Дж. Дальтона (1766—1844). Згодна гэтай публікацыі па прапанове Гайкэ Камерлінг-Онэса[1] (1853—1926) назва «энтальпія» была замацавана за гэтай велічынёй.
Абазначэнне
правіцьНа працягу многіх гадоў для абазначэння энтальпіі выкарыстоўваліся розныя знакі. У 1922 годзе А. Портэр прапанаваў сімвал (ад англ.: heat content — цеплазмяшчальнасць) як агульнапрыняты стандарт, які выкарыстоўваецца і па сённяшні дзень[1]. У тэрмадынаміцы таксама шырока карыстаюцца абазначэннем энтальпіі літарай .
Размернасць энтальпіі у Міжнароднай сістэме адзінак СІ — джоўль (Дж).
Фізічны сэнс энтальпіі
правіцьЭнтальпія складаецца з сумы ўнутранай энергіі і здабытку ціску на аб'ём[2]:
Энтальпія — з'яўляецца экстэнсіўнай велічынёй (залежыць ад масы і аб'ёму сістэмы), то бок мае ўласцівасць адытыўнасці. Каб зрабіць яе інтэнсіўнай велічынёй трэба падзяліць яе абсалютнае значэнне на масу цела:
Тады на адзінку масы рэчыва [Дж/кг] формула для энтальпіі мае выгляд:
дзе
Змяненне энтальпіі
правіцьНа практыцы, у асноўным, разлічваюць толькі змяненне энтальпіі каб, напрыклад, вызначыць страты энергіі.
Змяненне энтальпіі ў дыферэнцыяльнай форме:
Энтальпія ёсць функцыя стану сістэмы — яе змяненне не залежыць ад спосабу пераходу ў канцавы стан сістэмы з пачатковага.
У ізабарным працэсе (p=const) змяненне энтальпіі тоесна колькасці цеплыні, перададзенай сістэме, тады ураўненне прымае выгляд:
таму энтальпію яшчэ называюць цеплавой функцыяй.
Пры сталым ціску энтальпію таксама выражаюць праз цеплаёмістасць цела:
ці
дзе:
- — удзельная цеплаёмістасць цела пры сталым ціску [кДж/(кг∙К)],
- — маса цела [кг].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Howard, Irmgard K. H Is for Enthalpy, Journal of Chemical Education, vol. 79, Issue 6, p.697 (англ.)
- ↑ Хрусталев Б. М. Несенчук А.П. Романюк В. Н. Техническая термодинамика: в 2-х частях. Ч.1. — Мінск: Технопринт, 2004. — С. 72. — 487 с. — ISBN 985-464-547-9.
Літаратура
правіць- Хрусталев Б. М. Несенчук А. П. Романюк В. Н. Техническая термодинамика: в 2-х частях. Ч.1 — Мінск: Технопринт, 2004. — С. 72. — 487 с. — ISBN 985-464-547-9.
- Бурдаков В. П. Термодинамика — Москва: Дрофа, 2009., ч.1., 479 с.
- Ишлинский А. Ю. Новый политехнический словарь- Москва: Большая Российская энциклопедия, 2000.,671 с.