Эніра Браніцкая (нар. 31 жніўня 1981, Мінск) — былая палітвязень Беларусі, вязень сумлення [1]. Праваабаронца.

Эніра Браніцкая
Месца нараджэння

Біяграфія правіць

Эніра Браніцкая нарадзілася 31 жніўня 1981 года ў Мінску.

  • У 1998 годзе скончыла гімназію і паступіла на аддзяленне паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ.
  • У 2003 годзе скончыла ўніверсітэт з дыпломам з адзнакай і паступіла ў аспірантуру на кафедру паліталогіі. Была адтуль выключаная падчас зняволення[2].
  • У 2004—2005 гг. чытала ў БДУ курс «Ідэалогія беларускай дзяржавы»[3].
  • Брала ўдзел у працы гуманітарных грамадскіх арганізацый: працавала валанцёрам у дзіцячым лагеры ў Ірландыі (2002), у доме інвалідаў у Францыі (2003), была арганізатарам праекту аказання дапамогі недзяржаўнай дабрачыннай арганізацыі «Беларускі дзіцячы хоспіс» у Мінску (2004)[3].
  • Працавала ў грамадскай ініцыятыве «Партнёрства», куды прыйшла падчас парламентскіх выбараў 2004 года[2].
  • Была супрацоўніцай камітэта абароны рэпрасаваных «Салідарнасць»[4] (з 2007 г.)[5]
  • З 2010 года дырэктар офіса па правах людзей з інваліднасцю[6].
  • Сузаснавальніца Ініцыятывы «Праваабаронцы супраць катаванняў»[7].
  • Удзельнічала ў місіях па назіранні за выбарамі ва Украіне, Сербіі, Македоніі, Францыі, Кыргызстане, Румыніі і ў Манака[8].
  • Эксперт місіі Бюро па дэмакратыі і правах чалавека АБСЕ[8].

Сям'я: муж Валянцін[2] — перакладчык, сын Мацвей, дачка — Ульяна[8].

Пераслед за грамадскую дзейнасць правіць

У кастрычніку 2005 года сябры грамадскай ініцыятывы «Партнёрства» спрабавалі правесці ўстаноўчы сход з мэтай рэгістрацыі арганізацыі, аднак з’езд быў спынены міліцыяй. Удзельнікаў з’езда абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага сходу.

Каля 70 актывістаў трапілі ў аддзяленне міліцыі. Эніра Браніцкая, на той час намеснік старшыні арганізацыі, была асуджана на 15 сутак арышту[9].

Суд Маскоўскага раёна г. Мінска прызнаў яе вінаватай у парушэнні ч. 2 арт. 167 КаАП РБ — удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве[10].

Таксама па 15 сутак арышту атрымалі кіраўнік арганізацыі Мікалай Астрэйка і ягоны намеснік Аляксандр Бондараў. Святлане Конанавай вынеслі штраф у памеры 30 базавых велічыняў.

8 лістапада 2005 Эніра Браніцкая выйшла са спецпрыёмніка-размеркавальніка пасля 10 сутак арышта[11].

У 2006 годзе грамадская ініцыятыва «Партнёрства» збіралася назіраць за ходам прэзідэнцкіх выбараў. Напярэдадні выбараў, 22 лютага 2006 г., Э. Браніцкую арыштавалі і змясцілі ў СІЗА КДБ разам з іншымі прадстаўнікамі «Партнерства» Цімафеем Дранчуком, Аляксандрам Шалайкам і Мікалаем Астрэйкам.

За некалькі тыдняў да выбараў тагачасны старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка заявіў, што арышты адбыліся ў сувязі з датычнасцю да падрыхтоўкі сілавога звяржэння ўлады. Паводле С. Сухарэнкі, сцэнар апазіцыі прадугледжваў правядзенне ў Мінску шматтысячнага мітынгу, падчас якога «у натоўпе планавалася ўзарваць выбуховыя прыстасаванні», гаворка тады ішла і пра дохлых пацукоў[12], якімі апазіцыя мелася атруціць ваду ў Мінску[13].

Акрамя таго, гаварылася, што «Партнёрства» нібыта падрыхтавала фальшывыя пратаколы «экзіт-полаў», паводле якіх перамогу на выбарах мусіў атрымаць апазіцыйны кандыдат Аляксандр Мілінкевіч[14].

2 сакавіка 2006 г. Э. Браніцкай і Ц. Дранчуку, М. Астрэйку, А. Шалайку было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 193 КК РБ (арганізацыя ці кіраванне дзейнасцю грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі, якая пасягае на асобу, правы і абавязкі грамадзян)[15].

Э. Браніцкая знаходзілася пад вартай спачатку ў следчым ізалятары КДБ, потым — у СІЗА МУС на вуліцы Валадарскага[3].

4 жніўня 2006 г. падчас судовага разбіральніцтва ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска абвінавачванні па ч. 2 арт. 193 КК РБ былі знятыя, а прысуд суддзя Леанід Ясіновіч вынес па арт. 193.1 КК РБ (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду ці ўдзел у іх дзейнасці). Э. Браніцкая была асуджана да шасці месяцаў арышту[15].

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Эніру Браніцкую вязнем сумлення[16].

21 жніўня 2006 г. Э. Браніцкая была вызваленая пасля заканчэння тэрміну яе арышту[15].

Зноскі

  1. AMNESTY INTERNATIONAL ПРЕСС-РЕЛИЗ
  2. а б в Эніра Браніцкая З кнігі «Будзіцелі»
  3. а б в Эніра Браніцкая(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2017. Праверана 31 мая 2017.
  4. Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» падвёў вынікі трохгадовай дзейнасці
  5. [Еднасць праваабаронцаў волі. Хроніка «Салідарнасці». / Рэд. С.Цітова. — Мінск, 2016. — 176 с. С.103.]
  6. Энира Броницкая: В глобальном смысле в Беларуси возможно все!
  7. Вместе изменим условия содержания административно арестованных!
  8. а б в Знакомьтесь: Энира Броницкая!(недаступная спасылка)
  9. Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. С. 232
  10. На 15 суток арестована заместитель руководителя гражданской инициативы «Партнерство» Энира Броницкая
  11. Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе. С. 233
  12. Ад «Маладняка» да «Легіёну» — Браніцкая, Лойка, Процька пра гучныя справы КДБ
  13. Народная Воля 2011-01-14(недаступная спасылка)
  14. Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. Менск, 2007. С. 34.
  15. а б в Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. Менск, 2007. С. 35.
  16. Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009. — 364 с. С. 271. ISBN 978-0-929849-27-0

Літаратура правіць

  • Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе. Аналітычны агляд. — Менск 2007, — 152 c. ISBN 978-5-002093-26-8.
  • Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. С. 271. ISBN 978-0-929849-27-0.
  • Еднасць праваабаронцаў волі. Хроніка «Салідарнасці». / Рэд. С.Цітова. — Мінск, 2016. — 176 с.