Эн (Га́нна) Бро́нтэ (англ.: Anne Brontë; 17 студзеня 1820, Торнтан, Іаркшыр, Вялікабрытанія — 28 мая 1849, Скарбара, Паўночны Іаркшыр, там жа) — англійская пісьменніца і паэтэса, малодшая з трох сясцёр Бронтэ. Аўтар раманаў «Агнэс Грэй» і «Незнаёмка з Уайлдфел-Хола», а таксама шэрагу вершаў[4][5].

Эн Бронтэ
Anne Brontë
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Эктан Бел
Дата нараджэння 17 студзеня 1820(1820-01-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 1849(1849-05-28)[1][2][…] (29 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька Патрык Брантэ[d][3]
Маці Марыя Брантэ[d][3]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, раманіст
Гады творчасці 1836—1849
Жанр крытычны рэалізм,
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эн Бронтэ была малодшай дачкой беднага святара ірландскага паходжання Патрыка Бронтэ[en] і яго жонкі Марыі Брэнуэл[en]. Маці памерла, калі Эн не споўнілася і двух гадоў. Большую частку свайго жыцця Эн правяла ў вёсцы Хаўарт (Заходні Іаркшыр). Правучыўшыся два гады ў школе Роу Хэд, яна пачала працаваць гувернанткай і стала адзінай з сясцёр Бронтэ, якая дамаглася поспеху ў гэтай справе: нягледзячы на няўдачу пры першым працаўладкаванні ў сям'і Інгэм, у далейшым дзяўчына на працягу пяці гадоў навучала і выхоўвала дзяцей сямейства Робінсан. Па завяршэнні гэтага перыяду малодшая Бронтэ, як і яе сёстры, пачынае літаратурную кар'еру. У 1846 годзе выйшаў сумесны зборнік вершаў Шарлоты, Эмілі і Эн, у наступным годзе — раман Эн «Агнэс Грэй», заснаваны на яе досведзе працы гувернанткай. Поспех прыйшоў да пісьменніцы з другім раманам — «Незнаёмка з Уайлдфел-Хола». Кніга, апублікаваная ў 1848 годзе, крытыкавала становішча жанчыны ў сям'і, кідаючы выклік маральным асновам віктарыянскай Англіі. «Незнаёмка з Уайлдфел-Хола» лічыцца адным з першых фемінісцкіх раманаў. Праз год пасля выдання кнігі 29-гадовая Эн Бронтэ памерла ад сухот.

У параўнанні з вядомасцю старэйшых сясцёр — Шарлоты, аўтара чатырох раманаў (уключаючы «Джэйн Эйр»), і Эмілі, якая напісала «Навальнічны перавал», — літаратурная слава Эн Бронтэ невялікая. Асноўнай прычынай гэтага прынята лічыць тое, што пасля смерці малодшай сястры Шарлота забараніла да далейшай публікацыі «Незнаёмку з Уайлдфел-Хола» — твор, які выклікаў шырокі рэзананс у грамадстве. Абедзве кнігі Эн, якім уласцівыя рэалізм і іронія, карэнным чынам адрозніваюцца ад рамантычных твораў яе сясцёр — але гэтак жа, як раманы Шарлоты і Эмілі, сталі класікай англійскай літаратуры.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Alexander, Christine; Smith, Margaret. The Oxford Companion to the Brontes. — Oxford University Press, 2004. — 640 p. — ISBN 0-19-866218-1.
  • Allott, Miriam. The Brontës: The Critical Heritage. — Routledge & Kegan Paul Books, 1974. — 475 p. — ISBN 0-71-007701-7.
  • Barker, Juliet. The Brontës. — St. Martin’s Pr., 1996. — 1003 p. — ISBN 0-312-14555-1.
  • Chitham, Edward. A Brontë Family Chronology. — Palgrave Macmillan, 2004. — 288 p. — ISBN 1-40-390112-0.
  • Chitham, Edward. A Life of Anne Brontë. — Oxford: Blackwell Publishers, 1991. — 224 p. — ISBN 0-631-18944-0.
  • Eagleton, Terry. Myths of Power: A Marxist Study of the Brontes. — Macmillan, 1975. — 148 p. — ISBN 0-06-491866-1.
  • Fraser, Rebeca. The Brontës: Charlotte Brontë and her family. — Crown Publishers, 1988. — 543 p. — ISBN 0-51-756438-6.
  • Gérin, Winifred. Anne Brontë. — Allen Lane, 1976. — 388 p. — ISBN 0-71-390977-3 [першая публікацыя — 1959].
  • Glen, Heather. The Cambridge Companion to the Brontës. — Cambridge University Press, 2003. — 272 p. — ISBN 0-52-177971-5.
  • Harrison, Ada; Stanford, Derek. Anne Brontë – Her Life and Work. — Archon Books, 1970. — 252 p. — ISBN 0-20-800987-6 [першая публікацыя — 1959].
  • Langland, Elizabeth. Anne Brontë: The Other One. — Macmillan, 1989. — 184 p. — ISBN 0-33-342300-3.
  • Martin, Christopher. The Brontës (Life and Works). — Rourke Enterprises, 1989. — 112 p. — ISBN 0-86-592299-3.
  • Miller, Lucasta. The Brontë Myth. — Anchor, 2005. — 368 p. — ISBN 1-40-007835-0.
  • Moore, George. Conversations in Ebury Street. — W. Heinemann Ltd., 1930. — 270 p.
  • Scott, P. J. M. Anne Brontë: A New Critical Assessment. — Rl Innactive Titles, 1983. — 144 p. — ISBN 0-38-920345-9.
  • The Brontës: Their Lives, Friendships and Correspondences / T. J. Wise, J. A. Symington (eds.). — Blackwell, 1932. — 392 p. — ISBN 0-63-112431-4 [1980, рэпрынт].

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Эн Бронтэ
  • Anne Brontë – The Scarborough Connection (англ.). — Сайт, прысвечаны жыцці і творчасці Эн Бронтэ. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 7 лістапада 2012.
  • Ann Bronte Remembered in Scarborough (англ.)(недаступная спасылка). — Сайт, прысвечаны знаходжанню Эн Бронтэ ў Скарбара. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 7 лістапада 2012.
  • Anne Bronte (англ.)(недаступная спасылка). — Сайт, прысвечаны творчасці Эн Бронтэ. Прадстаўлены тэксты двух яе раманаў і некаторыя вершы. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 7 лістапада 2012.