Эраст Пармаста (эст.: Erast Parmasto, 23 кастрычніка 192824 красавіка 2012) — эстонскі міколаг, акадэмік АН Эстоніі, Заслужаны дзеяч навукі Эстонскай ССР, спецыяліст па філагеніі грыбоў, а таксама па мікафлоры трапічных рэгіёнаў. Ганаровы грамадзянін Тарту.

Эраст Пармаста
эст.: Erast Parmasto
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1928(1928-10-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 2012(2012-04-24)[1][2][…] (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці ліхенолаг, міколаг, батанік
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Parmasto».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Erast Parmasto на Віківідах
Старонка на Віківідах

Біяграфія

правіць

Эраст Пармаста нарадзіўся ў Нымэ каля Таліна 23 кастрычніка 1928 года.

У 1947 годзе паступіў у Тартускі ўніверсітэт, у 1952 годзе скончыў яго па спецыяльнасці біялогія. З 1950 года працаваў у Інстытуце заалогіі і батанікі АН ЭССР. У 1955 годзе атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук, у 1969 годзе — доктара біялагічных навук. Пасля 1953 года ён з перапынкамі выкладаў мікалогію ў Тартускім універсітэце.

У 1957—1961 супрацоўнічаў у рэдакцыі часопіса «Eesti Loodus» («Прырода Эстоніі»).

У 1971 абраны членам Выканаўчага камітэта Міжнароднай мікалагічнай асацыяцыі, з 1977 па 1983 года быў віцэ-прэзідэнтам. У 1973—1976 гадах узначальваў Эстонскае таварыства прыродазнаўцаў, у 1988 годзе стаў яго ганаровым членам. У 1973 і 1981—1985 гадах загадваў сектарам у інстытуце, паміж 1973 і 1981 гадамі быў акадэмік-сакратаром Аддзялення хімічных, геалагічных і біялагічных навук Эстонскай акадэміі навук, з 1973 года — член прэзідыума.

Пасля 1985 года Пармаста займаўся вывучэннем дрэваразбуральных грыбоў В’етнама. Затым ён працаваў над пошукам і вывучэннем грыбоў, перспектыўных да выкарыстання для вытворчасці бялкоў.

З 1985 па 1990 Э. Пармаста быў дырэктарам Інстытута заалогіі і батанікі. З 1987 па 1995 ён працаваў прафесарам Тартускага ўніверсітэта.

Пармаста працаваў у рэдакцыі шматтомнага «Вызначальніка грыбоў СССР», быў членам бюро Міжведамаснай камісіі па Чырвонай кнізе СССР, а таксама рэдкалегіі часопіса «Весткі АН Эстонскай ССР. Біялогія».

Вядомы як папулярызатар прыродазнаўчых навук. Апублікаваў мноства артыкулаў у перыёдыцы, выкарыстоўваючы псеўданім Seenevana (Грыбачнік). Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

24 красавіка 2012 года Эраст Пармаста памёр.

Зноскі

  1. Suri seeneteadlane Erast Parmasto | ERR Uudised Праверана 29 чэрвеня 2012.
  2. Estonian Research Portal Праверана 1 лютага 2019.