Эрманела Яха (англ.: Ermonela Jaho, нар. 1974, Тырана, Албанія) — албанская оперная спявачка, сапрана.

Эрманела Яха
Ermonela Jaho
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1974[1]
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
ermonelajaho.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яха вучылася спеву ў Тыране. Затым, перамогшы ў конкурсе арганізаваным італьянскай опернай спявачкай Кацяй Рычарэлі, Яха змагла год займацца ў Акадэміі горада Мантуя і скончыць пяцігадовы курс вакалу і ігры на фартэпіяна ў Нацыянальнай Акадэміі Святой Цэцыліі ў Рыме. Яха з'яўляецца пераможцам шэрагу найбуйнейшых міжнародных конкурсаў у колькасці якіх Конкурс імя Пучыні ў Мілане (1997), Спанціні ў Анконе (1998), лепшая спявачка Уэксфардскага фестывалю (2000).

У апошнія гады Яха з вялікім поспехам выступала на сцэнах вядучых оперных тэатраў Амерыкі і Еўропы: у Каралеўскай оперы ў Лондане, у Метраполітэн-Оперы ў Нью-Ёрку, у Гранд-Апера ў Парыжы. Рэпертуар Яха ўключае оперныя партыі як лірычнага так і драматычнага характару. Да ліку лепшых роляў спявачкі належаць: Віялета (Вердзі, «Травіята»), Мімі (Пучыні, «Багема[ru]»), Ганна Балейн (Даніцэці, «Ганна Балейн»).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.

Спасылкі правіць