Эрнан Фігерэда
Эрнан Фігерэда Алонса (ісп.: Hernán Figueredo Alonzo, нар. 15 мая 1985, Мантэвідэа, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца клуба «Ліверпуль» з Мантэвідэа.
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Эрнан Фігерэда Алонса | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 мая 1985[1][2][3] (35 гадоў)
|
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 13 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Выступаў у розных уругвайскіх клубах. У чэрвені 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», стаўшы разам з Данілам Какарам першым уругвайскім футбалістам у беларускім чэмпіянаце[4]. Ужо 1 ліпеня 2012 года забіў свой першы гол за новы клуб, які дапамог мінскаму клубу атрымаць перамогу над БАТЭ (3:1). У далейшым замацаваўся ў аснове мінскага клуба.
У сезоне 2013 стаў лідарам мінскага клуба. Выступаючы на пазіцыі атакуючага паўабаронцы, здолеў за сезон забіць 10 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
Сезон 2014 распачынаў трывалым іграком асновы, але ўжо не здолеў дзейнічаць так паспяхова, як у папярэднім сезоне. У выніку ў сярэдзіне 2014 года быў выцеснены з асноўнага складу Чыгозэ Удожы і стаў з’яўляцца толькі на замену. Увосень 2014 года, дзякуючы траўме Удожы, вярнуўся ў асноўны склад.
У канцы лістапада 2014 года пакінуў «Дынама» па пагадненні бакоў[5]. У студзені 2015 года падпісаў кантракт з калумбійскім клубам «Дэпортэс Таліма» з горада Ібагэ[6]. У 2016 годзе вярнуўся ў Уругвай, стаўшы іграком клуба «Торке», а ў студзені 2018 года далучыўся да «Ліверпуля».
ДасягненніПравіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2012, 2013
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
Зноскі
- ↑ Hernán Figueredo // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ HERNAN FIGUEREDO // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Hernán Figueredo // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ Минское "Динамо" подписало двух уругвайцев
- ↑ Фигередо покинул минское «Динамо»
- ↑ Эрнан Фигередо продолжит карьеру в колумбийском клубе "Депортес Толима" (ФОТО)