Эрнэста Маскероні

(Пасля перасылкі з Эрнеста Маскероні)

Эрнэста Маскероні (ісп.: Ernesto Mascheroni; 21 лістапада 19073 ліпеня 1984) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Абаронца. Чэмпіён свету 1930.

Футбол
Эрнэста Маскероні
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 21 лістапада 1907(1907-11-21)[1]
Памёр 3 ліпеня 1984(1984-07-03) (76 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Уругвая Уругвай
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1927—1929 Сцяг Уругвая Белья Віста
1930 Сцяг Уругвая Алімпія
1930—1934 Сцяг Уругвая Пеньяроль
1934 Сцяг Аргенціны Індэпенд'ентэ
1934—1936 Сцяг Каралеўства Італія Амбразіяна 53 (3)
1935—1940 Сцяг Уругвая Пеньяроль
Нацыянальная зборная[* 2]
1930—1940 Сцяг Уругвая Уругвай 13 (0)
1935 Сцяг Каралеўства Італія Італія 2 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Уругвай 1930
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пачаў кар’еру ў клубе «Белья Віста», аднак сапраўдную славу атрымаў у 1930 годзе. Гулец стаў выступаць за зборную Уругвая. З 1930 па 1940 год ён правёў 13 матчаў за «Селеста». Стаў чэмпіёнам свету ў 1930 годзе. У 1930 годзе Маскероні выступаў за сціплую каманду «Алімпія» з Мантэвідэа, але літаральна адразу перайшоў у «Пеньяроль». Чатырохразовы чэмпіён Уругвая (1932, 1936, 1937, 1938) у складзе гэтага клуба.

У 1934 годзе Маскероні пераехаў у Італію, дзе выступаў за «Амбразіяну» (цяпер — «Інтэрнацыянале») да 1936 года. У 1935 годзе ён адыграў 2 матчы за зборную Італіі. Пасля вяртання ва Уругвай Эрнэста зноў выступаў за «Пеньяроль» (1936—1940).

Маскероні да 1984 г. быў апошнім прадстаўніком зборнай Уругвая чэмпіёнскага складу 1930 года.

Тытулы правіць

  • Чэмпіён свету (1): 1930
  • Чэмпіён Уругвая (4): 1932, 1936, 1937, 1938

Зноскі

  1. Ernesto Mascheroni // FBref.com

Літаратура правіць

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.