Эрнст Віхерт
Эрнст Віхерт (18 мая 1887, Форстхауз, — 24 жніўня 1950, Ірыкон, Швейцарыя) — нямецкі пісьменнік.
Эрнст Віхерт | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 мая 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 жніўня 1950[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, Studienrat, афіцэр, школьны настаўнік, змагар Супраціўлення |
wiecherthaus.ch(ням.) | |
![]() |
Напісаў раманы «Уцёкі» (1916), «Воўк мёртвых» (1924), вершы, апавяданні, эсэ. Стан Германіі пасля Першай сусветнай вайны абмаляваў у раманах «Маёрша» (1934), «Пастуховая навела» (1935), «Лясы і людзі» (1936), «Тобіяс» (1938). За выступы супраць гітлерызму Віхерт быў у 1938 заключаны ў канцлагер Бухенвальд, дзе знаходзіўся 2 месяцы, пасля чаго яму было забаронена друкавацца. З 1948 года жыў у Швейцарыі. Апублікаваў кнігу пра Бухенвальд «Лес мерцвякоў» (1946) і раман «Дзеці Гераніма» (1945-47). Апошнія творы — мемуары «Гады і часы» (1948) і навела «Суддзя» (1948).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118632361 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Ernst Wiechert // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ernst Wiechert // Brockhaus Enzyklopädie
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |