Эрскін Колдуэл
Эрскін Прэстан Колдуэл (анг. Erskine Preston Caldwell, 17 снежня 1903 - 11 красавіка 1987) — амерыканскі пісьменнік-празаік, прадстаўнік рэалістычнага кірунку ў літаратуры.
Эрскін Прэстан Колдуэл | |
---|---|
Erskine Preston Caldwell | |
![]() Карл ван Вехтэн. Партрэт Эрскіна Колдуэла, 1948 | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Эрскін Прэстан Колдуэл |
Дата нараджэння | 17 снежня 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1987[1][2][…] (83 гады) ці 12 красавіка 1987[4] (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Margaret Bourke-White[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Эрскін Колдуэл нарадзіўся 17 снежня 1903 года ў мястэчку Уайт-Оўк (Штат Джорджыя), у сям'і святара. У маладосці змяніў шэраг прафесій. Пісьменніцкую кар'еру пачаў у 1931 годзе, апублікаваўшы зборнік навел «Амерыканская зямля» (англ.: American Earth). Затым рушылі ўслед новыя зборнікі апавяданняў, а таксама раманы «Тытунёвая дарога» (анг.Tobacco Road, 1932), «Боская дзялянка» (англ.: God's Little Acre, 1933).
У 1937 годзе Колдуэл сумесна з мастачкай-фатографам Маргарэт Бурк-Уайт выдае фотаальбом «Ты павінен убачыць іх твары» (анг.You Have Seen Their Faces). У 1939 годзе яны жэняцца - гэты шлюб працягнуўся да 1942 года.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Erskine Caldwell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Erskine Caldwell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Erskine Caldwell // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 11 снежня 2019.
- ↑ 5,0 5,1 (unspecified title) Праверана 24 мая 2022.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8. — С. 388.