Эрык Шапялявы

кароль Швецыі (1222—1229, 1234—1250)
(Пасля перасылкі з Эрык Эрыксан, кароль)

Эрык Шапялявы (шведск.: Erik Eriksson, Erik XI, Erik läspe och halte; таксама Эрык Эрыксан) (1216-2 лютага 1250) — кароль Швецыі ў 1222—1250 гг.

Эрык Шапялявы
Нараджэнне 1216[1][2][…]
Смерць 2 лютага 1250(1250-02-02)[1]
Месца пахавання
Род Дом Эрыкаў[d]
Бацька Эрык X
Маці Рыхеза Вальдэмарсдатэр
Жонка Катарына Сунесдотэр
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Яго бацькам быў кароль Эрык Кнутсан. Маці Эрыка, каралева Рыкіца, была сястрой дацкага караля Вальдэмара II, пасля смерці мужа ў 1216 годзе адправілася ў Данію, дзе і нарадзіла будучага шведскага караля.

У 1222 Эрык быў абраны каралём Швецыі. Праз некаторы час супраць яго выступіў Кнут Хальмгерсан Доўгі, які паходзіў з малодшай лініі роду Эрыка Святога. 28 лістапада 1229 г. ён разбіў войска Эрыка ў бітве пры Олюструме (верагодна, цяперашняя Остра ў Сёдэрманланд), і кароль быў вымушаны бегчы ў Данію. Эрык зноў вярнуў сабе карону толькі пасля смерці Кнута ў 1234 г. Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках яго ярлаў, спачатку Ульфа Фасэ, затым Біргера Магнусана.

 
Друк Эрыка Шапялявага

У 1237 Рымскі Папа Рыгор IX заклікаў Эрыка здзейсніць крыжовы паход супраць паганскага Тавастланда. Паход ўзначаліў швагер караля Біргер ярл, які, па паведамленні «Хронікі Эрыка», заснаваў там крэпасць Тавастгус. У 1240 г., паводле рускіх крыніц, шведы распачалі паход на Ладагу, але былі разбітыя новагародскім князем Аляксандрам у вусці Нявы.

У 1247 сын Кнута Доўгага Хольмгер падняў супраць Эрыка паўстанне, аднак пацярпеў паразу каля Спарсетры ва Упландзе і ў 1248 быў пакараны.

Эрык быў жанаты з дачкой Сунэ Фолькесана Катарынай, якая паходзіла з роду Фолькунгаў. Памёр кароль 2 лютага 1250 і быў пахаваны ў царкве кляштара Варнхем. З яго смерцю згасла мужчынская лінія роду Эрыка Святога.

Мянушка Эрыка «Шапялявы» паходзіць з радкоў рыфмаванай «Хронікі Эрыка», у якой гаворыцца «конунг няцвёрда валодаў мовай, быў шаплявы, ды да таго ж і кульгавы».

Зноскі

  1. а б Erik Eriksson — 1917.
  2. Lundy D. R. Erik XI Eriksson, King of Sweden // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.