Эрэ́бус (англ.: Erebus) — вулкан у Антарктыдзе, самы паўднёвы актыўны вулкан на Зямлі[2]. Вышыня — 3794 м, размешчаны на востраве Роса, дзе знаходзяцца яшчэ тры пагаслыя вулканы.

Эрэбус
англ.: Mount Erebus
Вулкан Эрэбус (1972 г.). Здымак USGS.
Вулкан Эрэбус (1972 г.). Здымак USGS.
77°32′ пд. ш. 167°17′ у. д.HGЯO
Кантынент
РазмяшчэннеСцяг Антарктыды Антарктыда , в. Роса
Тэрыторыя Роса 
Форма вулканаСтратавулкан 
Апошняе вывяржэнне2011 
Вышыня вяршыні3794 м [1] 
Першае ўзыходжанне10 сакавіка 1908 г. (:en:Edgeworth David 
Эрэбус (Антарктыда)
Эрэбус
Эрэбус (Ціхі акіян)
Эрэбус
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пастаянная актыўнасць вулкана назіраецца з 1972 года. Інстытут горнай здабычы і тэхналогіі штата Нью-Мексіка, ЗША арганізаваў тут станцыю назірання за вулканам. У кратары вулкана маецца ўнікальнае лававае возера.

Вулкан Эрэбус адкрыты 28 студзеня 1841 г. англійскай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам палярнага даследчыка сэра Джэймса Кларка Роса на караблях «Эрэбус» і «Тэрор». Упершыню падняліся на яго вяршыню і дасягнулі краю дзеючага вулкана шэсць членаў экспедыцыі Эрнэста Шэклтана 10 сакавіка 1908 года (экспедыцыя спрабавала пакарыць Паўднёвы полюс)[3].

Карабель і вулкан былі названы ў гонар Эрэба, найстаражытнага грэчаскага бога, які нарадзіўся з Хаосу.

Вулкан Эрэбус знаходзіцца на скрыжаванні разломаў зямной кары і з'яўляецца адным з найбольш актыўных вулканаў планеты. З гэтых разломаў перыядычна адбываюцца магутныя выкіды глыбінных газаў, у тым ліку вадароду і метану, якія, дасягаючы стратасферы, знішчаюць азонавы слой. Мінімальная таўшчыня азонавага слоя назіраецца над морам Роса, дзе размешчаны вулкан Эрэбус.

28 лістапада 1979 года ў схіл вулкана ўрэзаўся пасажырскі самалёт DC-10 новазеландскай авіякампаніі Air New Zealand. У выніку катастрофы рэйса NZ 901 загінула 257 чалавек (з іх 200 — новазеландцы)[4].

Зноскі

  1. GLOBAL VOLCANISM PROGRAM Архівавана 8 ліпеня 2006.
  2. Erebus Архівавана 8 ліпеня 2006. // Global Volcanism Program, Smithsonian Institution (англ.)
  3. Кравчук П. А. Рекорды природы. — Любешов: Эрудит, 1993. ISBN 5-7707-2044-1
  4. New Zealand Disasters: Aircraft Accident: DC. 10 ZK-NZP Flight 901 (англ.). Christchurch City Libraries. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 1 сентября 2011.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 156. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі

правіць