Юбілейны медаль «350 гадоў казацтву на Беларусі»

Юбілейны медаль «350 гадоў казацтву на Беларусі (1654-2004 гадоў)» (руск.: Юбилейная медаль «350 лет казачеству на Беларусі (1654-2004 гг.)»)[1] — гадавінны медаль, зроблены на замову рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Беларускага казацтва».

Юбілейны медаль «350 гадоў казацтву на Беларусі»
Юбілейны медаль «350 гадоў казацтву на Беларусі».jpg
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Тып медаль
Каму ўручаецца казакам, ветэранам
Кім уручаецца Вярхоўны атаман (Беларускае казацтва)
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Параметры дыяметр 33мм
Дата заснавання 2005 год

ГісторыяПравіць

19 лютага 2005 года былі зладжаныя дзеі для святкавання 350-й гадавінны з даты заснавання казацтва ў Беларусі (таксама ў 2005 годзе была 10-я гадавіна з заснавання РГА «Беларускага казацтва»). У рамках святкавання, паводле рашэння савета атаманаў РГА «Беларускага казацтва» быў заснаваны юбілейны медаль. Медалі выраблялася на УП «Творчая дызайн-студыя «Сэнс».

КолькасцьПравіць

Яна створаная ў двух варыянтах: бронзавая і пасярэбраная. Колькасць бронзавых 300 штук. Для ганаровага ўзнагароджання выраблены пасярэбраныя медалі ў колькасці 50 штук.

АпісаннеПравіць

 
Пасведчанне пра атрыманне ўзнагароды.

Медаль мае форму кола дыяметрам 33 мм. Аверс медаля нясе чаканеную выяву Атаманскага крыжа, цэнтральны медальён якога абрамлены цярновым вянком. Літары абрэвіятуры «БК» (Беларускае казацтва) на медальёне выкананыя паглыбленыя і залітыя чырвонай эмаллю. Гарызантальныя канцы крыжа нясуць даты заснавання першага казацкага палка і юбілею: «1654-2004».

У цэнтры рэверсу выбіты выпуклы гарызантальны надпіс на пяць радкоў: «350 ГАДОЎ БЕЛАРУСКАМУ КАЗАЦТВУ № _» (руск.: «350 ЛЕТ БЕЛОРУССКОМУ КАЗАЧЕСТВУ № _»). Нумар медаля рэзаўся штыхелем ўручную пры ўзнагароджанні. Уверсе па дузе выбіты дэвіз: «АЙЧЫНЕ ВЕРНЫЯ» (руск.: «Отечеству верны»). Ніжняя частка акружаная паўвянком з лаўровага і дубовых лісцяў, змацаваных спражкай.

Медаль падвешваецца за цэльнаштампованае вушка да пяцікутнай калодкі, абцягнутай складовай стужачкай з рабрыстага шоўку. Правая частка стужачкі колераў афіцыйнага сцяга, левая — Георгіеўскай стужкай. На вушку з абодвух бакоў адчаканенае таўро вытворцы: «Сэнс».

Пасярэбраны варыянт медаля мае абсалютна ідэнтычны дызайн і памеры. На абрэвіятуры адсутнічае чырвоная эмаль.

Зноскі

СпасылкіПравіць