Юдыт Янс Лейстэр (нідэрл.: Judith Jans Leyster, а таксама Leijster; 28 ліпеня 1609, Харлем — 10 лютага 1660, Хемстэдэ) — нідэрландская мастачка Залатога стагоддзя.

Юдыт Лейстэр
нідэрл.: Judith Leyster
Імя пры нараджэнні нідэрл.: Judith Jans Leyster
Род дзейнасці мастачка, артыстка
Дата нараджэння 1609
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1660(1660-02-10)[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Ян Мінсэ Маленар
Член у
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пісала жанравыя творы, партрэты і нацюрморты. Працы Джудыт Янс высока шанаваліся сучаснікамі, але пасля смерці, пра Лейстэр амаль забыліся. Да 1893 года ўсе яе творы прыпісваліся Франсу Халсу ці яе мужу Яну Мінсэ Маленару. Толькі ў канцы 19 стагоддзя Лейстэр атрымала прызнанне за свае мастацкія здольнасці.

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і краўца і півавара. У 1633 была прынята ў Гільдыю Святога Лукі — саюз мастакоў Харлема. У 1636 годзе выйшла замуж за мастака Маленара, пераехала ў Амстэрдам. Нарадзіла пецярых дзяцей. Пераважная частка яе работ адносіцца да 1629—1635 гадоў.

Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што Лейстэр зрабіла кар’еру ў жывапісе, каб дапамагчы сваёй сям’і пасля банкруцтва яе бацькі. Яе першая вядомая падпісаная праца датавана 1629 годам. Да 1633 года яна была чальцом Гарлемскай гільдыі Святога Лукі.

Зноскі

  1. а б https://www.britannica.com/biography/Judith-Leyster
  2. Judith Leyster // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Judith Leyster // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.