Ян Мінсэ Маленар (нідэрл.: Jan Miense Molenaer, 1610, Харлем — 15 верасня 1668, там жа) — галандскі жывапісец і графік эпохі барока.

Ян Мінсэ Маленар
Фатаграфія
Дата нараджэння 1610[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1668(1668-09-19) ці 15 верасня 1668(1668-09-15)[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Юдыт Лейстэр
Род дзейнасці мастак
Жанр жанравы жывапіс
Мастацкі кірунак барока
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасць правіць

Мастацкую адукацыю Ян Маленар атрымаў у майстэрні Франса Халса. Большую частку свайго жыцця мастак жыў і працаваў у Харлеме. У 1648 годзе ён пераязджае ў Амстэрдам, дзе прытуліў у сябе ў доме жывапісца Яна Лівенса Старэйшага. У творчых адносінах знаходзіўся пад уплывам мастачкі Юдыт Лейстэр, з якой у 1636 годзе пабраўся шлюбам. Ян і Юдыт мелі пецярых дзяцей.

Я. Маленар пісаў пераважна жанравыя палотны са сцэнкамі з вясковага і сялянскага жыцця, у якіх адчуваецца ўплыў Ф. Халса і Ю. Лейстэр, асабліва ў каляровай гаме. Акрамя гэтага, мастак пісаў таксама партрэты, алегарычныя палотны, сямейныя і музычныя сцэнкі. Творчасць Я. Маленара аказала ўплыў на працы Хармэна Халса.

Абодва браты Я. Маленара — Барталамей Маленар (пам. 1650 у Харлеме) і Клас Маленар (пам. 1676 у Харлеме) таксама былі мастакамі.

Палотны Яна Маленара можна ўбачыць у найбуйнейшых музеях Амстэрдама, Гаагі, Лондана, Берліна, Франкфурта-на-Майне, Будапешта, Вены, Ротэрдама і інш.

Зноскі

  1. Jan Miense Molenaer
  2. Jan Miense Molenaer // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.