Ян Лівенс
Ян Лівенс (нідэрл.: Jan Lievens; 24 красавіка 1607, Лейдэн — 4 чэрвеня 1674, Амстэрдам) — нідэрландскі мастак Залатога стагоддзя. Звычайна асацыюецца з Рэмбрантам, з якім быў дружны і працаваў у адной майстэрні, у падобным стылі. На доўгі час быў забыты, бо з 1632 года працаваў як прыдворны мастак у Англіі і іншых краінах.
Ян Лівенс | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1607[1][2][…] ці 24 лістапада 1607[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 чэрвеня 1674[1][3][…] (66 гадоў) ці 8 чэрвеня 1674[4] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Jan Andrea Lievens[d] |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Жанр | партрэт |
Уплыў | Joris van Schooten[d] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся жывапісу з васьмігадовага ўзросту, у тым ліку ў Пітэра Ластмана, вучнем якога некалькімі гадамі пазней стаў Рэмбрант. Маладыя мастакі пасябравалі, у іх была агульная студыя, у працах 1626—1631 гадоў прыкметна іх уплыў адно на аднаго. Канстантэйн Хёйгенс, партрэт якога Лівенс напісаў, пакінуў мемуарную запіску аб наведванні майстэрні двух мастакоў у 1628 годзе.
У 1632—1644 гадах Лівенс жыў у Вялікабрытаніі, працаваў пры англійскім двары, пакінуў партрэт караля Карла I. У гэты перыяд ён адчуў уплыў Ван Дэйка. Пазней працаваў у Антверпене, Гаазе, Берліне. Карыстаўся высокім заступніцтвам, вёў раскошнае жыццё. З 1655 года жыў у Амстэрдаме. Канец жыцця правёў у галечы, сям’я адмовілася ад яго, каб не браць на сябе даўгі мастака.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Jan Lievens — 2009.
- ↑ 3,0 3,1 Jan Lievens // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Jan Lievens // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.