Юзаф Свяжыньскі
Юзаф Свяжыньскі (польск.: Józef Świeżyński; 19 красавіка 1868 — 12 лютага 1948) — польскі палітык, урач, прэм’ер-міністр Каралеўства Польскага.
Юзаф Свяжыньскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Józef Świeżyński | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Канты Стэчкоўскі | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Урублеўскі | ||||||
Нараджэнне |
19 красавіка 1868[1] |
||||||
Смерць |
12 лютага 1948[1] (79 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя |
|
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў памешчыцкай сям’і. Паступіў на медыцынскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 1893 годзе пасля заканчэння ВНУ выехаў у Германію, дзе працаваў у медыцынскіх установах Берліна і Гесэна. У тым жа годзе ажаніўся. Пасля вяртання ў Польшчу працаваў лекарам у Варшаве, але з-за кепскага здароўя жонкі вымушаны быў пераехаць на радзіму жонкі. У 1908 годзе набыў маёнтак і быў абраны ў Дзяржаўную думу Расійскай імперыі, у якую двойчы пераабіраўся. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны пачаў дапамагаць пацярпелым і ветэранам вайны. У 1919 годзе стаў прэзідэнтам Польскага таварыства «Асвета», якое ўзначальваў да 1933 года. За грамадскую і асветніцкую дзейнасць у 1924 годзе ўзнагароджаны ордэнам Адраджэння Польшчы. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у падпольнай дзейнасці. У 1944 годзе пасяліўся ў Сандаміры, дзе і памёр у 1948 годзе.
Палітыкай захапіўся яшчэ ў вучэльне і ўдзельнічаў у дзейнасці падпольнага Саюза польскай моладзі «Zet». У 1893 годзе ўступіў у Нацыянальную лігу. У 1906—1915 гадах тройчы абіраўся дэпутатам Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі (I, III, IV скліканняў). 23 кастрычніка 1918 года быў прызначаны прэм’ер-міністрам Каралеўства Польскага. У першыя дні свайго праўлення ён распачаў крокі да ўмацавання незалежнасці, якая была абвешчана 7 кастрычніка 1918 года. Акрамя таго, ён адстойваў пазіцыю аб неадкладным стварэнні Узброеных Сіл як элемента дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту. На хвалі падтрымкі немцамі ўступіў ў канфлікт з Юзафам Пілсудскім, які дамагаўся пасады ваеннага міністра. Кабінэт Свяжыньскага не вельмі падтрымлівалі актывісты Нацыянальнай лігі, якія выступалі супраць яго прызначэння. Каб атрымаць шырокую сацыяльную базу падтрымкі, 3 лістапада Свяжыньскі абвяшчае дэкрэт аб адмежаванні ад Рэгенцкай рады і абвяшчэнні Нацыянальнага ўрада. Такія крокі прыводзяць да канфлікту з манархістамі і левымі партыямі. Дэ-факта спроба захапіць уладу і дыстанцыявацца ад манархістаў і сацыялістаў прывяла да адстаўкі ўсяго кабінета. У першыя гады незалежнасці ўдзельнічаў у распрацоўцы канстытуцыі Польшчы, пасля чаго канчаткова пакінуў палітыку.
Крыніцы
правіць