Юзаф Струміла
Юзаф Струміла (польск.: Józef Strumiłło; 1774, Вільня — 18 ліпеня 1847) — польскі і расійскі вучоны-садоўнік, пчаляр і навуковы пісьменнік.
Юзаф Струміла | |
---|---|
Дата нараджэння | 1774[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1847[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, садавод, пчаляр, пісьменнік |
Альма-матар | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Вільні, скончыў Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага. Быў на працягу 25 гадоў сакратаром дваранства Віленскай губерні, У 1821—1825 гадах быў маршалкам Віленскага павета. У 1825 годзе быў адпраўлены ў Варонеж па пытаннях супрацоўніцтва з Патрыятычным таварыствам. З 1830 года жыў у Вільні, дзе стварыў буйную садоўніцкую гаспадарку, якая хутка набыла ўсеагульную вядомасць пад назвай «Сад Струмілы» (да нашага часу не захаваўся)[2] і шырокую папулярнасць. Ён першым на тэрыторыі сучаснай Літвы паклаў пачатак штучнаму садоўніцтву, паказваючы сваім прыкладам, як можна спалучыць карыснае з прыемным, і яго сачыненні ў гэтым дачыненні мелі вялікую цану. Займаўся таксама пчалярствам, меў пчальнік з некалькімі вуллямі, ставіў навуковыя эксперыменты, пісаў працы па пчалярстве. Імкнуўся распаўсюджваць свае сельскагаспадарчыя веды сярод сялян, дзяліўся практычным вопытам сваіх назіранняў, чытаў лекцыі, рэгулярна пісаў артыкулы ў «Dziennik Wileński»[3].
Працы яго аўтарства: «Ogrody północne» (Вільня, 1820, 3 тамы, 7 выданняў); «Rocznik ogrodniczy» (II выданне, 1834);«Pszczolnictwo ogrodnicze czyli domowe» (1837); «Słownik kwiatowy» (1834); «Traktat czyli nauka o georginijach» (1845).
ПамяцьПравіць
Імем Юзафа Струмілы па рашэнні савета самакіравання горада Вільні 31 жніўня 2011 года названа адна з вуліц (Juozapo Strumilos gatvė) у раёне Науінінкай.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Струмилло, Иосиф // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Біяграфія(польск.)