Ю́заф Чахо́віч (польск.: Józef Czechowicz; 15 сакавіка 1903, Люблін — 9 верасня 1939, там жа) — польскі паэт.

Юзаф Чаховіч
польск.: Józef Czechowicz
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 сакавіка 1903(1903-03-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1939(1939-09-09)[3][1][…] (36 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, пісьменнік
Мова твораў польская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчасць

правіць
 
Юзаф Чаховіч, 1937

Нарадзіўся ў сям'і Паўла Чаховіча і Малгажаты Сулек. Вучыўся ў Любліне. У 1920 годзе ваяваў супраць бальшавікоў. У 1921 годзе скончыў школу і пачаў працаваць настаўнікам на Віленшчыне.

У 19241925 гадах выдаваў часопіс «Рэфлектар» (польск.: «Reflektor»), у якім і дэбютаваў. У 1927 годзе выдаў першы зборнік, добра прыняты крытыкамі. Запойна чытаў кнігі, адным з першых у Польшчы перавёў вершы Томаса Эліята, фрагменты рамана Джойса «Уліс». Напачатку 30-х гадоў жыл у Любліне, працаваў у газетах. У 1933 перабраўся ў Варшаву, быў блізкі да літаратурнай групы Квадрыга. Пасля пачатку войны вярнуўся ў родны горад разам з супрацоўнікамі радыё. Загінуў пры бамбардзіроўцы Любліна гітлераўцамі.

 
Помнік Юзафу Чаховічу

Пахаваны на самых вядомых люблінскіх могілках, «Поруч вуліцы Ліповая». На месцы яго гібелі цяпер знаходзяцца плошча, названая ў яго гонар, і помнік. У горадзе адкрыты музей Чаховіча.

Паўплываў на лірыку польскіх «катастрафістаў» (Кшыштаф Бачынскі, Чэслаў Мілаш і інш.), быў высока ацэнены наступнымі пакаленнямі паэтаў.

Зборнікі

правіць
 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме pl:Józef Czechowicz
  • Kamień, 1927
  • Dzień jak co dzień. Wiersze z lat 1927, 1928, 1929, 1930
  • Ballada z tamtej strony, 1932
  • Stare kamienie, 1934
  • W błyskawicy. Poezje, 1934
  • Nic więcej, 1936
  • Czasu jutrzejszego. Dramat, 1939
  • Nuta człowiecza, 1939
  • Plan akcji, 1938

Зноскі

  1. а б Jozef Czechowicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Józef Czechowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. а б в Чехович Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

правіць
  • Waśkiewicz A.K. Józef Czechowicz. Warszawa : «JOTA,» 1991
  • Święch J. Józef Czechowicz: od awangardy do nowoczesności. Lublin: Wydawn. Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2004
  • Милош Ч. Чехович, или О поэзии между войнами [1954]// Он же. Личные обязательства. Избранные эссе о литературе, религии и морали. М.: Дом интеллектуальной книги, 1999, с.312-321
  • Милош Ч. О Юзефе Чеховиче// Новая Польша, 2007, № 6

Спасылкі

правіць
  • [1] (польск.)
  • [2] (польск.)