Юзаф Чаховіч (фатограф)
Юзаф Чаховіч (польск.: Józef Czechowicz, руск.: Иосиф Юстинович Чехович; 1818, Полацкі павет — 1888, Вільня) — фатограф.
Юзаф Чаховіч | |
---|---|
Род дзейнасці | фатограф |
Дата нараджэння | 2 (14) сакавіка 1818[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 (13) студзеня 1888[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў. Сын Юстына. У 1830—1838 гадах вучыўся ў Віцебскай гімназіі разам са сваім братам Аляксандрам. Працаваў фінансавым інспектарам ва ўстановах Ваеннага міністэрства Расійскай імперыі. У 1848 годзе працаваў бухгалтарам ваеннага шпіталя ў Асаўцы.
Зацікавіўся фатаграфіяй, у 1853 годзе ў Любліне дзейнічала яго фотастудыя. З пачаткам Крымскай вайны вярнуўся на ваенную службу як інспектар паставак для расійскай арміі ў Чарнігаўскай губерні. У 1856 годзе вывучаў фатаграфію ў Парыжы. Вярнуўшыся з-за мяжы, фатаграфаваў у Варшаве, Кіеве і Чарнігаве, у 1861 годзе здымкі планавала апублікаваць выданне «Светописная Русь».[2]
У 1863—1865 гадах трымаў фотаатэлье ў Віцебску. У 1865 годзе перабраўся ў Вільню. Неўзабаве атрымаў абавязковы дазвол генерал-губернатара фатаграфаваць Вільню і ўвесь Паўночна-Заходні край. У 1866 годзе наведаў Лондан, каб пазнаёміцца з развіццём фатаграфіі. Па вяртанні адкрыў у Вільні фотаатэлье, якое дзейнічала да 1888 года (з перапынкам у 1874—1876 гадах). З 1869 года актыўна здымаў Вільню і ваколіцы. У 1876—1885 гадах — сябра Французскага таварыства фатаграфіі.[2]
У 1876—1888 гадах фотаатэлье Юзафа Чаховіча было на вул. Батанічнай ва ўласным доме (каля ўваходу у Батанічны сад). Юзаф Чаховіч быў вядомы як выдатны партрэтыст, але яго цікавілі вуліцы і плошчы Вільні і яе ваколіцы. Першым пачаў фатаграфаваць інтэр’еры касцёлаў і палацаў[2], з чаго пачалося дакументаванне архітэктуры Вільні.
Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Вільні.
Юзаф Чаховіч, віленчук, шляхціч, быў адным з першых фатографаў у Вільні, і, здаецца бясспрэчным — першым фатографам-пейзажыстам у Польшчы, які займаўся гэтым маладым мастацтвам з замілаваннем і з пачуццём. (Ян Булгак)[3].
Зноскі
Літаратура
правіць- Dainius Junevičius. Juozapo Čechavičiaus Vilnius. Parodos vadovas. — Vilnius: Lietuvos dailės muziejus, 2015.
Спасылкі
правіць- Андранік Антанян. Вільня Язэпа Чаховіча(нявызн.). Patagrafija (19 студзеня 2016). Праверана 17 студзеня 2024.