Язэп Язэпавіч Сайкоўскі
Язэп Язэпавіч Сайкоўскі (псеўданім Юзя Шчупак; 1890, Радашковічы — 1936, там жа) — беларускі паэт, публіцыст, дзяяч прыкладнога мастацтва.
Язэп Язэпавіч Сайкоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1936 |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Прафесійная дзейнасць | |
Мова твораў | беларуская |
Паходзіў са збяднелай шляхты-аднадворцаў герба Гжымала. Бацька — муляр. Скончыў тры класы царкоўна-парафіяльнага вучылішча ў Радашковічах. Працаваў мулярам. Выконваў мазаічныя работы ў Радашковічах, Івянцы, Заслаўі, Мінску, Красным. Арганізатар і пастаноўшчык аматарскіх беларускіх спектакляў у родным горадзе, сам быў у іх акцёрам («Міхалка» Далецкіх, Купалава «Паўлінка» і інш.). Пахаваны на каталіцкай частцы мясцовых могілак.
Упершыню выступіў у друку з вершам «Весела, смела…» у «Нашай ніве» ў 1908 годзе. Друкаваў вершы ў 1908-12 гадах. Аўтар нататак аб культурных падзеях.
Вершы перакладаў на ўкраінскую мову Мікіта Шапавал, яго сучаснік. Біяграфію даследаваў Генадзь Каханоўскі.
Літаратура
правіць- Беларускія пісьменнікі: слоўнік. Том 6. 1995. Ст. 415
- Каханоўскі Г. Артыст і паэт // ЛіМ. 1969. 21 лют.
- Каханоўскі Г. Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984.