Юльян Чарноўскі

паўстанцкі камісар на тэрыторыі Ашмянскага павету

Юлья́н Чарноўскі (польск.: Julian Czarnowski; нар. 1840, Мальвінава, воласць Дукшты, Свянцянскі павет, Віленская губерня, цяпер Ігналінскі раён, Літва — 1870) — паўстанцкі камісар на тэрыторыі Ашмянскага павета, малодшы брат Яўстаха Чарноўскага[1].

Юльян Чарноўскі
Julian Czarnowski
Нараджэнне 1840
Смерць 1870
Бацька Станіслаў Чарноўскі
Бітвы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў маёнтку Мальвінава каля Дукштаў[2]. Да 1861 года быў вольным слухачом Маскоўскага ўніверсітэта[3] і студэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта. Некаторы час перабываў у Данюшава. Са студзеня 1861[4] па зіму 1863 года навучаўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве на факультэце фізічнага выхавання[5][6]. Падчас паўстання вярнуўся ў родныя мясціны, разам з братам далучыўся да паўстання. Прызначаны Кастусём Каліноўскім паўстанцкім камісарам Ашмянскага павета[7]. Паводле паказанняў Францішка Канаплянскага, Чарноўскі спаганяў падаткі ў Ашмянскім павеце, наладжваў камунікацыю, займаўся папаўненнем запасаў харчавання і рыштунку на выпадак прыбыцця атраду[8]. Каля 24 сакавіка 1864 г. за ўдзел у паўстанні быў прысуджаны да пазбаўлення правоў стану і канфіскацыі маёмасці[9]. Быў сасланы[10].

Зноскі

  1. Восстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.: сб. документов / АН СССР, Ин-т славяноведения н др. М.; Вроцлав, 1965. С. 165.
  2. Janina Jakubianiec-Czarkowska,. Powstanie 1863 roku w powiecie święciańskim. — Święciany: Polska Drukarnia Nakładowa „Lux” ; Święciański Oddział Polskiego Towarzystwa Krajoznawczego, 1934. — С. 111. — 132 с.
  3. Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 54.
  4. Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 56.
  5. Małgorzata Kilar, Charakterystyka studentów z guberni wileńskiej, kowieńskiej i suwalskiej studiujących na Uniwersytecie Jagiellonskim w latach 1860—1918. S. 63.
  6. Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 291.
  7. Восстание в Литве и Белоруссии 1863—1864 гг.: сб. документов / АН СССР, Ин-т славяноведения н др. М.; Вроцлав, 1965. С. 169.
  8. Матвейчык Дз. Ч., Паўстанне 1863—1864 гадоў у Ашмянах і Ашмянскім павеце // Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. : А. А. Скеп’ян, А. Б. Доўнар; рэдкал. : А. А. Каваленя [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2015. — 497 с, с. 127.
  9. Матвейчык, Дз. Ч.,. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мінск: Беларусь, 2016. — С. 609. — 734 с. — ISBN 978-985-01-1159-3.
  10. Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг. [Текст] / [Предисл. Ю. Жюгжды и С. Лазутка]; [Ред. коллегия: В. Дьяков и др.]. — Москва ; Wroclaw : Наука, 1964. — LXXI, 707 с, с. 687.