Дукштас

горад у Літве
(Пасля перасылкі з Дукшты)

Дукштас (літ.: Dūkštas, традыцыйная беларуская назва — Дукшты[2]) — горад у Літве, непадалёк ад возера Дукштас (Дукшты). Цэнтр сянюніі Ігналінскага раёна Уцянскага павета. Насельніцтва 932 чал. (2009).

Горад
Дукштас
літ.: Dūkštas
Герб
Герб
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Горад з
Вышыня цэнтра
160 м
Насельніцтва
  • 682 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Дукштас на карце Літвы
Дукштас (Літва)
Дукштас

Геаграфія

правіць

Размешчаны за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільнюс — Даўгаўпілс. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагінас, Зарасай.

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Упершыню Дукшты згадваюцца ў XVI стагоддзі як уладанне Гедройцаў у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. У 1573 годзе мясцовасць перайшла да Рудамінаў-Дусяцкіх.

У 1647 годзе Дарота з Гедройцаў фундавала ў Дукштах каталіцкую капліцу. У 1772 годзе манахі-піяры збудавалі тут касцёл, неўзабаве пераўтвораны на парафіяльны.

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дукшты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У 1813 годзе мясцовасць перайшла да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 годзе тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 годзе адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Пецярбург — Варшава. У 1901 годзе маёнтак перайшоў да Занаў.

Найноўшы час

правіць

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Дукшты занялі войскі Германскай імперыі. Пакінулі гэтую тэрыторыю германскія войскі ў снежні 1918 года. На зыходзе польска-савецкай вайны ў 1920 годзе Дукшты апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у міжваеннай Польскай Рэспубліцы, дзе сталі цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства.

З 1939 года Дукштас у складзе Літвы, дзе 28 снежня 1956 года атрымаў статус горада.

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1866 год — 73 чал.[3]
  • XX стагоддзе: 1914 год — 726 чал.; 1921 год — 1076 чал.; 1959 год — 1968 чал.; 1970 год — 1444 чал.; 1974 год — 1500 чал.; 1979 год — 1633 чал.; 1985 год — 1600 чал.; 1989 год — 1193 чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 1070 чал.; 2010 год — 923 чал.
Год Колькасць
2001 1 071 [1]
2002 1 080 [1]
2003 1 065 [1]
2004 1 026 [1]
2005 991 [1]
2006 963 [1]
Год Колькасць
2007 921 [1]
2008 922 [1]
2009 920 [1]
2010 901 [1]
2011 894 [1]
2012 873 [1]
Год Колькасць
2013 858 [1]
2014 840 [1]
2015 812 [1]
2016 786 [1]
2017 821 [4]
2018 797 [1]
Год Колькасць
2019 758 [5]
2020 738 [5]
2021 732 [1]
2022 714 [5]
2023 682 [1]

Клімат

правіць
Кліматаграма Дукштаса
СЛСКМЧЛЖВКЛС
 
 
51
 
-2.8
-6.9
 
 
45
 
-2.0
-7.0
 
 
46
 
3.2
-3.6
 
 
49
 
11.2
2.3
 
 
69
 
16.8
8.1
 
 
80
 
20.1
12.1
 
 
87
 
22.4
14.9
 
 
87
 
21.1
14.0
 
 
65
 
16.1
9.7
 
 
63
 
9.1
4.4
 
 
52
 
3.8
0.6
 
 
53
 
-0.2
-3.5
Тэмпература ў °CСума ападкаў у мм
Крыніца: «Climate-Data.org»[6]

Турыстычная інфармацыя

правіць
 
Палац Бяганскіх

Славутасці

правіць

Вядомыя асобы

правіць
 

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
  3. SgKP 1881, s. 213.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  5. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  6. Дукштас «Climate-Data.org» (англ.)

Літаратура

правіць
  • Dukszty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 213.
  • Dūkštas. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, III t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1978. T.III: Demokratinis-Garibaldžio, 189 psl. (літ.)
  • Dūkštas. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija, T. 1 (A-J). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1966, 441 psl. (літ.)
  • Dūkštas. Mūsų Lietuva, T. 1. — Bostonas: Lietuvių enciklopedijos leidykla, 1964. — 631 psl. (літ.)

Спасылкі

правіць