Свянцянскі павет (Расійская імперыя)
Завіле́йскі павет (1795—1842), Свянця́нскі павет (1842—1920) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гг. Цэнтр — горад Свянцяны.
Свянцянскі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1795 |
Насельніцтва | 172,2 тыс. (1 897) |
Плошча | 5,2 тыс. км² |
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ 1913 г. ў склад павета ўваходзіла 21 воласць:
- Аляксандраўская (цэнтр — в. Жукойні),
- Вішнеўская,
- Войстамская (цэнтр — м. Войстам),
- Гадуцішская,
- Даўгелішская (цэнтр — с. Новыя Даўгелішкі),
- Дубатоўская,
- Заблоцішская,
- Занарацкая (цэнтр — в. Блізнікі),
- Кямелішская,
- Кабыльніцкая,
- Камайская,
- Кукуцішская,
- Лынгмянская,
- Лынтупская,
- Мелеганская,
- Міхайлаўская (цэнтр — застава Пяршукшта),
- Свянцянская,
- Свірская,
- Цверацкая (цэнтр — с. Папоўка),
- Шэметаўская (цэнтр — м. Шэметава),
- Ясеўская (цэнтр — в. Загач)[2].
Гісторыя
правіцьЗавілейскі павет у складзе Віленскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расіі ў выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет увайшоў у склад Літоўскай губерні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай (з 1840 — Віленскай). У 1842 пераназваны ў Свянцянскі павет. У 1920 годзе павет адышоў да Польскай Рэспублікі.
Насельніцтва
правіцьПаводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 172,2 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 47,5 %; літоўцы — 33,8 %; яўрэі — 7,1 %; палякі — 6,0 %; рускія — 5,4 %. У павятовым горадзе Свянцяны пражывала 6025 чал.[4]
Ураднікі павета
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Насевіч В. Л. Свянцянскі павет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 270. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).