Жукойні

вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Жуко́йні[1] (трансліт.: Žukojni, руск.: Жукойни), Жукойні Страцкія — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.

Вёска
Жукойні
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 21 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Аўтамабільны код
4
СААТА
4246823061
Жукойні на карце Беларусі ±
Жукойні (Беларусь)
Жукойні
Жукойні (Гродзенская вобласць)
Жукойні

У 1940—1959 гадах цэнтр Жукойненскага сельсавета, з 3 красавіка 1959 года вёска ў складзе Спондаўскага сельсавета[2].

Назва Жукойні балцкага паходжання, у асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў ужываецца форма Žukainys.

Пашыральнік -ain- у гэтым рэгіёне Павілля выкарыстоўваецца для ўтварэння адыменных тапонімаў. Смаргонь (< гістарычнае Smorgoyny[3] < літоўскае Smurgainys) ад антрапоніма-мянушкі smurgis «смаркач»[4]. Вячкойні (каля Жупранаў) ад прозвішча тыпу Večkys[5]. У назве Дукойні (побач з Вячкойнямі) балцка-літоўскі антрапанімічны корань Duk-, які і ў адыменных тапонімах Дукелі і Дуксы ў гэтым жа рэгіёне (ад антрапонімаў тыпу Dukelys, Duksas[6]).

Назва Жукойні мусіла пайсці ад антрапоніма, у якім корань Žuk- як у літоўскім žuklys «рыбак»[7]. На падставе таксама прускага *zukas «рыба» і назва верхняволжскай ракі Жукопы («Рыбная рака»[8]) аднаўляецца балцкае дыялектнае *žukas «рыба», якое ў старабалцкім моўным кантынууме мусіла ўжывацца побач са звыклым літоўскім žuvis «рыба».

Імаверна, з перасяленнем або сямейным адгаліноўваннем звязанае існаванне двух паселішчаў з агульнай асноўнай назвай: Жукойні Страцкія, або Жукойні — ад назвы Страцкага возера (цяпер Тумскае), якое ад назвы вілейскай ракі Страча, і Жукойні Жалядскія — ад рачной назвы *Жэлядзь.

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Rimvydas Petrauskas. Galia ir tradicija. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės giminių istorijos. — Vilnius, 2021. — С. 235.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 353.
  5. Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 1177.
  6. Lietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. С. 539.
  7. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 125.
  8. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 9.

Спасылкі

правіць