Данюшава
Даню́шава[3] (трансліт.: Daniušava, руск.: Данюшево) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жодзішкаўскага сельсавета.
Вёска
Данюшава
| ||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьУ 1620 у Данюшаве з фундацыі Яна Кішкі і яго жонкі Крысціны з Друцкіх-Сакольскіх збудавалі першы касцёл.
У 1728 Мікалай Кошыч заснаваў у Данюшаве езуіцкую місію. Па ліквідацыі ордэна езуітаў у 1773 касцёл стаў парафіяльным.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Данюшава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1809 Марцін Кліманскі збудаваў у мястэчку новы касцёл. У 1899 святыню з дапамогай прыхаджан пашырыў ксёндз Гінтаўт Ніказег. Каталіцкая парафія Данюшава належала да Свірскага дэканата і налічвала 3720 вернікаў. Само мястэчка ў сярэдзіне XIX ст. знаходзілася ў валоданні Чарноцкіх.
Канстанцін Тышкевіч пасля падарожжа Вяллей ў 1857 у кнізе «Вялля і яе берагі» перадаў свае ўражанні ад Данюшава:
На высокім правым беразе Вяллі, сярод зеляніны дрэваў бялее шляхецкая сядзіба, упарадкаваная і багатая. За ёй сціплы драўляны касцёл, а далей – доўгая вёска, акуратная і чыстая |
У Першую сусветную вайну ў Данюшаве месціўся нямецкі шпіталь. У гэты час у двары касцёла паставілі два помнікі памерлым афіцэрам. Пасля таго як лінія фронта стабілізавалася непадалёк ад мястэчка, немцы ўзвялі перад касцёлам вялікі помнік з камянёў і бетону, які прысвяцілі «памяці слаўнага наступлення 1915». Пасля заканчэння вайны парэшткі нямецкіх салдат і афіцэраў перазахавалі на вайсковых могілках у вёсцы Маркоўцы. На высокім каменным пастаменце нямецкага помніка паставілі скульптуру Божай Маці.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Данюшава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 Данюшава ўвайшло ў БССР. У 1940—1961 гадах цэнтр Данюшаўскага сельсавета[5]. У 1960-я савецкія ўлады гвалтоўна закрылі касцёл (зноў дзейнічае з 1980-х)[6].
Насельніцтва
правіцьДэмаграфія
правіць- XIX стагоддзе: 1880 — 212 чал.[7]
Турыстычная інфармацыя
правіцьСлавутасці
правіць- Брама сядзібы Аскеркаў
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1809)
- Помнік нямецкім салдатам часоў I СВ
Страчаная спадчына
правіць- Сядзібна-паркавы комплекс Аскеркаў (XIX ст.)
Галерэя
правіць-
Касцёл
-
Касцёл, званіца
-
Помнік
-
Рака Вялля
Вядомыя асобы
правіць- Станіслаў Вінцэнтавіч Шыманоўскі — беларускі паэт.
Зноскі
- ↑ http://www.fallingrain.com/world/BO/00/Danyushevo.html
- ↑ http://zip.belpost.by/street/danyushevo-grodn-smorgonskiy-zhodishkovskiy
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Касцёл Святой Тройцы ў вёсцы Данюшава(недаступная спасылка). Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт (7 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2016. Праверана 24 ліпеня 2018.
- ↑ Wejssenhof J. Daniszewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 901.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Данюшава