Данюшаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці БССР
Даню́шаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Данюшава.
Данюшаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Смаргонскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Данюшава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 2 снежня 1961 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года ў склад сельсавета з Міцкевіцкага сельсавета перададзена вёска Укропенка[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жодзішкаўскага сельсавета[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.