Юлія Аляксандраўна Волкава

Юлія Аляксандраўна Волкава (нар. 12 верасня 1986, г. Гомель) — беларускі палітык, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт[1].

Юлія Аляксандраўна Волкава
Нараджэнне 12 верасня 1986(1986-09-12) (37 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 12 верасня 1986 года ў г. Гомелі[1].

Скончыла Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога па спецыяльнасці «Менеджмент», магістратуру і аспірантуру па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай»[1].

Працавала на інжынерна-эканамічных пасадах у аддзеле тэхнічнага пераўзбраення і фінансавым аддзеле Гомельскага завода ліцця і нармаляў; выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры «Эканоміка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога[1].

Аўтар больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ. Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным[1].

Выбіралася дэпутатам 27-га і 28-га скліканняў Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў[1].

Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай сельскай акругі № 37. Член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана ганаровымі граматамі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта. Мае Падзяку Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў[1].

Зноскі

Спасылкі правіць