Юрый Іванавіч Філонаў
Юрый Іванавіч Філонаў (10 снежня 1942, г. Бердск, Новасібірская вобласць) — беларускі і расійскі архітэктар.
Юрый Іванавіч Філонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1969 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Барнаула, з 1978 года — галоўны архітэктар будаўнічага аддзела ў Гродзенскім філіяле НДІП азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 г. Пражывае ў Гродне.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: кантора Дзяржбанка СССР (1978), адміністрацыйна-бытавы корпус камбіната жалезабетонных вырабаў (1979) у Барнауле, адміністрацыйны будынак аўтабазы ў Рубцоўску (1979), аўтабаза коксахімічнага камбіната на ст. Зарынская Алтайскага края (1973), упраўленне трэста «Гроднапрамбуд» у Гродне (1982, у аўтарскім калектыве).
Зноскі
Літаратура
правіць- Филонов Юрий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)