Юрый Іосіфавіч Драгун
беларускі археолаг, гісторык (1926—2001)
Ю́рый Іо́сіфавіч Драгу́н (14 траўня 1926, Менск — 18 снежня 2001) — беларускі гісторык, археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1971).
Юрый Іосіфавіч Драгун | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 снежня 2001 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУдзельнік Другой сусветнай вайны. У 1960 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1960—1962 гадах у Інстытуце гісторыі АН Беларусі (малодшы навуковы супрацоўнік сектара археалогіі). З 1962 па 1997 год у БДУ (дацэнт кафедры гістарыяграфіі гісторыі Расіі і СССР)[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаваў дзядзінец старажытнай Оршы, вызначыў дату яе ўзнікнення, выявіў планіроўку і забудову. Таксама даследаваў раннеславянскія гарадзішчы і селішчы, курганныя могільнікі XI — XIII стагоддзяў на Міншчыне. Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі XVIII—XIX стагоддзяў.
Узнагароды
правіцьОрдэны Айчыннай вайны 1-й, 2-й ступеняў і інш.
Зноскі
- ↑ Драгун, Юрый Іосіфавіч (кандыдат гістарычных навук ; 1926—2001) . unicat.nlb.by.
Літаратура
правіць- Драгун Юрый Іосіфавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 275. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.