Юрый Аляксандравіч Іваноў (інжынер-будаўнік)

інжынер-будаўнік

Юрый Аляксандравіч Іваноў (20 чэрвеня 1931, Горкі) — беларускі інжынер-будаўнік.

Юрый Аляксандравіч Іваноў
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1931(1931-06-20) (92 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці інжынер-праектыроўшчык будаўнічых канструкцый
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1955 г. Працаваў галоўным інжынерам Данецкага і Закарпацкага філіялаў Дзіпраграда, з 1969 года — галоўны канструктар майстэрні Мінскпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 г. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): 16-павярховы жылы дом з маналітнага аглапарытабетону ў мікрараёне Усход-2 (1971), забудова мікрараёна Ангарская-2 (19721979) у Мінску.

Зноскі

Літаратура правіць