Юрый Аляксеевіч Курбыка

савецкі і беларускі футбаліст

Юрый Курбыка (нар. 26 лютага 1956, Мінск) — беларускі футбаліст, які завяршыў кар’еру. Гуляў на пазіцыі брамніка.

Футбол
Юрый Курбыка
Поўнае імя Юрый Аляксеевіч Курбыка
Нарадзіўся 26 лютага 1956(1956-02-26)[1] (68 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1974—1985 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 123 (-113)
1987—1988 Сцяг СССР Пахтакор (Ташкент) 41 (-39)
1988—1991 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 52 (-59)
1992 Беларусь Дынама (Мінск) 9 (-3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец мінскай СДЮШАР № 5 трапіў у мінскае «Дынама» ў 1973 годзе, а яго дэбют за асноўны склад здарыўся ў самым першым матчы сезона 1974 года, калі выйшаў на замену ў матчы першага тура чэмпіянату СССР першай лігі супраць «Спартака» з Арджанікідзэ.

У 1982 годзе разам з камандай становіцца чэмпіёнам Савецкага Саюза, прыняшы ўдзел у сямі гульнях.

У 1986 годзе пакінуў каманду і адправіўся на працу ў міністэрства ўнутраных спраў. Аднак праз год галкіпер вырашыў вярнуцца ў вялікі спорт і з’ехаў у Ташкент, але ўжо ў другой палове чэмпіянату 1988 года галкіпер зноў вярнуўся ў Мінск, дзе выступаў да 1992 года.

Дасягненні

правіць

Разам з мінскім «Дынама» Курбыка стаў чэмпіёнам БССР у 1975 годзе, сярэбраным прызёрам у 1977 годзе. Чэмпіён Савецкага Саюза і ўладальнік бронзавых медалёў у 1983 годзе. У 1992 годзе стаў уладальнікам чэмпіёнскіх медалёў першынства Беларусі, а таксама ўладальнікам Кубка Беларусі. У год залатога дубля Курбыка быў капітанам мінскага «Дынама». У 1991 годзе Курбыка стаў найлепшым футбалістам Беларусі[2].

Зноскі

  1. Yuri Kurbyko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Віншуем з днём нараджэння Юрыя Курбыку! Архівавана 19 мая 2021.