Ежы Гажыч

(Пасля перасылкі з Юрый Гажыч)

Ежы Гажыч, або Ягор (Юрый) Яўгенавіч Гажыч (польск.: Jerzy Gażycz; 1819 — 1877) — дзяржаўны службовец.

Ежы Гажыч
маршалак шляхты Брэсцкага павета
1857 — 1864
Нараджэнне 1819
Смерць 1877
Месца пахавання
Бацька Яўген Гажыч
Маці Кацярына з Гансоўскіх[d]
Жонка Канстанцыя з Якубоўскіх[d]
Дзеці Вітольд Гажыч і Канстанцін Гажыч[d]

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Гажычаў (Гажыцаў) харвацкага або венгерскага паходжання. Нарадзіўся ў сям’і Яўгена Гажыча і Кацярыны з Гансоўскіх[1].

У 1846 г. патрыёты пад кіраўніцтвам Людвіка Мераслаўскага рыхтавалі паўстанне. З мэтай яго падрыхтоўкі ў Брэсцкі павет прыбыў эмісар Мераслаўскага студэнт Берлінскага ўніверсітэта Ёган Рэр. Эмісара і яго сябра-паплечніка, мясцовага памешчыка Апаліна Гофмайстэра ветліва прымалі ў многіх маёнтках Брэсцкага павета, у тым ліку і ў Сегенеўшчыне, якая належала Гажычу. Пасля арышту Ёгана Рэра брэсцкія шляхцічы Апалін Гофмайстэр і Юзаф Багуслаўскі былі сасланы разам з ім на катаргу ў Сібір, а астатнія памешчыкі, якія прымалі эмісара, у т.л. Ягор Гажыч, апынуліся пад паліцэйскім наглядам[1].

Маршалак шляхты Брэсцкага павета ў 1857—1864 гадах. У час паўстання 1863 года арыштоўваўся за тое, што ўгаворваў сялян далучыцца да паўстання[2].

 
Магіла Ежы і Канстанцыі Гажычаў у Воўчыне

Пахаваны на могілках у Воўчыне разам з жонкай.

Сям’я

правіць

У шлюбе з Канстанцыяй з Якубоўскіх (1818—1888).

Старэйшы сын Вітольд Гажыч (1841—1864) у час паўстання 1863 года быў камісарам Лідскага павета, за што быў асуджаны да 20 гадоў катаргі[2].

Малодшы сын Канстанцін (1848—1900) у 1878 г. ён ажаніўся з Марыяй з Хшаноўскіх (1860—1935), якая ў будучым стала вядомай мастачкай[1].

Зноскі

  1. а б в Александр Ильин, Елена Игнатюк. Повстанцы Гажичи
  2. а б Брестский заговор 1846 года