Юрый Георгіевіч Шанько
Юрый Георгіевіч Шанько (нар. 26 верасня 1959, в. Хадакі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Член-карэспандэнт (2017), доктар медыцынскіх навук (2006), прафесар (2009). Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2001).
Юрый Георгіевіч Шанько | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 верасня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2006) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1982).
Працаваў урачом-нейрахірургам 9-й і 5-й гарадскіх бальніц г. Мінска. З 2000 года ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, з 2004 года дацэнт, з 2007 года загадчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі. З 2010 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра неўралогіі і нейрахірургіі[1].
Узнагароды
правіцьПрэмія НАН Беларусі (2008) за цыкл навуковых прац «Распрацоўка новых прынцыпаў і мікранейрахірургічных тэхналогій лячэння пухлін асновы чэрапа».
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя даследаванні ў галіне нейрахірургіі асновы чэрапа, нейраанкалогіі, вострых очаговых паражэнняў галаўнога мозгу. Распрацаваў прынцыпы дыягностыкі і хірургіі паяснічнага стэнозу, радыкальнай хірургіі краніафацыальных пухлін, новыя падыходы да хірургічнага лячэння злаякасных гліом галаўнога мозгу (лакальная хіміятэрапія цысплацелам, унутрытканевая прамянёвая тэрапія). Прапанаваў мадыфікаваныя доступы да асновы чэрапа і сфармуляваў прынцыпы вядзення ранняга пасляаперацыйнага перыяду ў нейрахірургічных пацыентаў. Распрацаваў тэхналогіі эндаскапічнай транссфенаідальнай і транскраніальнай нейрахірургіі пухлін гіпофізу і асновы чэрапа, упершыню ў СНД ажыццявіў эндаскапічныя аперацыі выдалення менінгіом асновы чэрапа рознай лакалізацыі, неўрынам прадвернауліткаваго нерва, пластыкі лікварных фальцэт і інш. Упершыню ўкараніў у клінічную практыку перынеўральную дастаўку мезенхімальных ствалавых клетак у галаўны мозг пры інфаркце і ўнутрачарапным кровазліцці.
Аўтар каля 500 навуковых прац, у тым ліку 9 кніг, 20 патэнтаў.
Бібліяграфія
правіць- Диагностика и хирургическое лечение субтенториальных околостволовых менингиом. Минск, 2005 (в соавт.).
- Практическое руководство по нейротравматологии. Минск, 2010 (в соавт.).
- Intraoperative monitoring of foramen occipitalis magnum meningiomas surgery significantly improves the preservation of neurological functions // Act. Nervosa Superior Rediviva. 2015. Vol. 57, N 3 (в соавт.).
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Юрый Георгіевіч Шанько ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)