Юрый Пятровіч Смірноў

Ю́рый Пятро́віч Смірно́ў (13 красавіка 1929, Дзеравягіна, Чэбсарскі раён, РСФСР) — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР VIII—XI скліканняў, загадчык аддзела навукі і навуковых устаноў ЦК КПБ, памочнік Першага сакратара ЦК КПБ БССР П. М. Машэрава.[1]

Юрый Пятровіч Смірноў
Сцяг Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР VIII – XI скліканняў Сцяг
1971 — 1990
Нараджэнне 13 красавіка 1929(1929-04-13) (95 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Навуковае званне дацэнт
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера юрыспрудэнцыя
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Біяграфія правіць

Юрый Пятровіч нарадзіўся ў вёсцы Дзеравягіна, Чэбсарскага раёна РСФСР. Па рэкамендацыі Генеральнага пракурора СССР К. П. Гаршэніна быў прыняты ў Мінскі юрыдычны інстытут у 1948 годзе, які скончыў з адзнакай[1].

У 1952 годзе паступіў у аспірантуру Мінскага юрыдычнага інстытута, якую скончыў у 1954 годзе. У Маскоўскім дзяржаўным універсітэце 24 сакавіка 1960 года абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Роля савецкіх прафсаюзаў у галіне аховы працы». А 5 лютага 1964 года яму было прысвоенае вучонае званне дацэнта. Юрый Пятровіч быў першым на ўжо на юрыдычным факультэце БДУ і трэцім у юрыдычнай гісторыі Беларусі кандыдат юрыдычных навук і дацэнт па працоўным праве. Выкладаў працоўнае права на юрыдычным факультэце БДУ з 1954 па 1955 год[1].

Юрый Пятровіч быў адзіным з прававедаў, хто займаў пасаду памочніка П. М. Машэрава, а так сама з’яўляўся загадчыкам аддзела навукі і навуковых устаноў ЦК КПБ.

У 1971 годзе быў абраны ў Вярхоўны Савет БССР, дзе з’яўляўся дэпутатам на працягу амаль 20 гадоў і трох скліканняў. Працаваў у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з 1992 па 2002 год на пасадах загадчыка юрыдычнага аддзела і саветніка старшыні[1].

У свой час з’яўляўся арбітрам Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. З’яўляецца адным з заснавальнікаў грамадскага аб’яднання «Супольнасць працоўнага права».

Узнагароды і званні правіць

Узнагароджаны[1]:

  • Двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • Ордэнам Дружбы Народаў
  • Медалём «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
  • Юбілейным знакам «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі: 100 гадоў прафсаюзнаму руху»

Зноскі

  1. а б в г д Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.