Юры Вільмс (эст.: Jüri Vilms; 13 сакавіка 1889, в. Аркма — 13 красавіка 1918 (дакладная дата невядомая), Хельсінкі, Фінляндыя) — эстонскі палітык, адзін з заснавальнікаў незалежнай Эстонскай Рэспублікі.

Юры Вільмс
эст.: Jüri Vilms
Нараджэнне 13 сакавіка 1889(1889-03-13)[1]
Смерць 13 красавіка 1918(1918-04-13)[1] (29 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
крыж Свабоды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1907 па 1911 гады вывучаў юрыспрудэнцыю ў Тартускім універсітэце. У перыяд вучобы стаў членам Таварыства эстонскіх студэнтаў, дзе пасля быў абраны старшынёй. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў адвакатам у Таліне. Пазней адкрыў уласную юрыдычную фірму.

З пачатку Першай сусветнай вайны Вільмс быў звязаны з эстонскім нацыянальным рухам і публікаваў артыкулы, у якіх патрабаваў аўтаноміі для Эстоніі ў складзе Расійскай імперыі. Раскрытыкаваў палітычныя паняцці Яана Тынісана, які абараняў ідэю культурнай аўтаноміі і ідэі Канстанціна Пятса, які, у сваю чаргу, бачыў палітычныя магчымасці ў супрацоўніцтве з балтыйскімі немцамі ў Эстоніі.

Зноскі

  1. а б Jüri Vilms // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119186659 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.