Юханна Сундберг

Юханна Сундберг (шведск.: Johanna Gustafva Sundberg, у дзявоцтве Гілберг (шведск.: Gillberg) 20 студзеня 1828, парафія Катарына, Стакгольм[1] — 18 лютага 1910,[2] Стакгольм) — шведская балерына і балетны педагог. Адна з вядучых шведскіх балерын Каралеўскага шведскага балета ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

Юханна Сундберг
Johanna Sundberg.jpg
Дата нараджэння 20 студзеня 1828(1828-01-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1910(1910-02-18) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Carl Gustaf Sundberg[d]
Прафесія танцоўшчыца, балерына
Commons-logo.svg Юханна Сундберг на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Ва ўзросце васьмі гадоў Юханна стала вучаніцай Сафі Дагін і Пэра Эрыка Вальквіста(англ.) бел. ў Каралеўскім балеце ў Каралеўскай оперы. Дэбытава ў 1838 годзе ў оперы «Арміда(англ.) бел.». Яна выступала ва ўсіх вучнёўскіх балетах таго часу, такіх як «Les marchandes de modes», «Марная засцярога(руск.) бел.» і іншых. важным дасягненнем Юханны стала фанданга ў «Карнавальнай ночы» Андэрса Селіндэра(англ.) бел..

У 1847 годзе вучылася ў Аўгуста Бурнанвіля ў Капенгагене. Юханна была адной з любімых балерын Аўгуста Бурнанвіля, і ён часта запрашаў яе падчас сваіх гасцявых выступленняў у Швецыі.[3]

Сярод яе роляў былі: роля ігуменні ў «Роберт-д'ябал (опера)(руск.) бел.», Улы Вінбладс у «Бэлмане» Бурнанвіля; «Кірмаш у Бруге», «Вечарына ў Альбана» і «Мядовы месяц у Хардангеры» ў Бурнанвіля. Асабліва яе хвалілі за «Смак ордэна амаранта», а таксама за сольныя танцы і ўдзел у па-дэ-дэ ў «Vierländarne», «La Zinguarilla», «The Girls of Xeres». Юханна выйшла на пенсію ў 1866 годзе, але пасля гэтага часам актыўна выступала ў якасці інструктара.

6 мая 1851 года Юханна выйшла замуж за акцёра Карла Густава Сундберга, ад якога нарадзіла дзяцей Ёгану Караліну Сундберг і Якаба Густава Харальда Сундберга.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Husförhörslängd, Hovförsamlingen (AB, A) AIIa:4 (1863—1870) Bild 60 / sid 54
  2. ssa.stockholm.se, Dödsbevis Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. Klas Åke Heed: Ny svensk teaterhistoria. Teater före 1800, Gidlunds förlag (2007)

ЛітаратураПравіць

  • Johanna Sundberg i Arvid Ahnfelt, Europas konstnärer (1887)
  • Klas Åke Heed: Ny svensk teaterhistoria. Teater före 1800, Gidlunds förlag (2007)