Юхан Агрэл
Юхан (Ёхан, Ёган) Агрэл (швед. Johan Joachim Agrell; 1 лютага 1701—19 студзеня 1765) — шведскі і нямецкі скрыпач, піяніст, дырыжор і кампазітар.
Юхан Агрэл Johan Joachim Agrell | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1 лютага 1701[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 студзеня 1765[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, скрыпач, піяніст, музыкант |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | музыка барока[d] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Юхан Агрэл нарадзіўся 1 лютага 1701 года ў Лёце (Усходні Готланд). Атрымаў адукацыю ва Упсале, падарожнічаў па Англіі, Францыі, Італіі і іншым краінам.
З 1723 па 1746 год быў прыдворным скрыпачом у Каселі. З 1746 г. быў капельмайстрам у Нюрнбергу.
Яму належыць цэлы шэраг твораў (сімфоніі, канцэрты, санаты і інш.), зборнік якіх быў надрукаваны ў Нюрнбергу; многія іншыя дайшлі да нас у рукапісах. У маладосці на музыку Агрэла моцна паўплывала сучасная італьянская музыка, у прыватнасці Антоніа Вівальдзі.
Юхан Агрэл памёр 19 студзеня 1765 года ў горадзе Нюрнбергу.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #122971841 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Johan Agrell — 1917.