Юшкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ю́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Смольгава.

Юшкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Любанскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Смольгава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 082
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Юшкавічы. 21 кастрычніка 1924 года перайменаваны ў Смольгаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Смольгава. 2 студзеня 1925 года сельсавету вернута ранейшая назва, цэнтр — вёска Юшкавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны хутары Камяжышча і Яромічы[1]. 19 чэрвеня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Смольгава[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1332 чалавекі[3], з іх 94,7 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1082 чалавекі[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.