Юшковы Груд

(Пасля перасылкі з Юшкаў Груд)

Юшковы Груд[2] (польск.: Juszkowy Gród) — вёска у Польшчы ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства. Сядзіба салецтва Юшковы Груд, у якое ўваходзяць Юшковы Груд, Баршчэва і Юльянка. Насельніцтва 124 чал. (на 2011).

Вёска
Юшковы Груд
польск.: Juszkowy Gród
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
147 м
Насельніцтва
  • 112 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
16-050
Юшковы Груд на карце Польшчы ±
Юшковы Груд (Польшча)
Юшковы Груд
Юшковы Груд (Падляскае ваяводства)
Юшковы Груд

Праз вёску праходзяць аўтамабільныя ваяводскія дарогі № 686 і 687.

Гісторыя

правіць

У канцы XVIII стагоддзя вёска знаходзілася ў Ялоўскім старостве Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства[3].

З канца 1918 года вёска ў складзе адноўленай Польшчы. З 2 лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ўвайшла ў Беластоцкую вобласць. Было праведзена раянаванне, у выніку якога быў створаны Беластоцкі раён. Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16 жніўня 1945 года тэрыторыя павета перайшла да сацыялістычнай Польшчы.

У 1954–1972 гадах вёска належала і была сядзібай грамады Юшковы Груд. У 1975–1998 гадах вёска адміністрацыйна адносілася да Беластоцкага ваяводства.

Рэлігія

правіць
 
Царква Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Юшковы Груд — сядзіба праваслаўнай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Вернікі рымска-каталіцкай царквы належаць да парафіі Божага Провіду ў Міхалове.

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702075-0034329?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 7 кастрычніка 2022.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; [рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) і інш.]. Т. 2 / [спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 1 атлас (347, [4] с.): каляр. іл., карты. — С. 97. — ISBN 978-985-508-245-4.

Літаратура

правіць
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. XV cz. 2 / wydany pod red. Filipa Sulimierskiego. — Warszawa: Wiek, 1880. — 940 s. — S. 35.

Спасылкі

правіць