Юлій Анатолевіч Шаравера
Юлій Анатолевіч Шаравера (24 мая 1948, Дрэздэн, ГДР — 14 сакавіка 2000, Мінск, Беларусь) — беларускі архітэктар.
Юлій Анатолевіч Шаравера | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 мая 1948 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 2000 (51 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, з 1975 года — кіраўнік групы архітэктараў, з 1987 года — начальнік Упраўлення горадабудаўніцтва ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, з 1995 года віцэ-прэзідэнт «SOS — Дзіцячая вёска Бараўляны».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Памёр у Мінску 14 сакавіка 2000 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: інжынерны корпус завода «Прамсувязь» па вул. Дамашэўскай (1977), перадпраектныя прапрацоўкі вытворча-лабараторнага корпуса завода эндакрынных прэпаратаў (1976—1977), рэканструкцыя і пашырэнне станкабудаўнічага завода імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (1978) у Мінску, праект «SOS — Дзіцячая вёска Бараўляны» (1995).
Зноскі
Літаратура
правіць- Шеревера Юлий Анатольевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)